Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Нацыянал-бальшавікі пікетавалі Мінюст Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Нацыянал-бальшавікі пікетавалі Мінюст

19.03.2010 22:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Актывісты незарэгістраванай у Беларусі Нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП) 19 сакавіка правялі каля будынку Міністэрства юстыцыі ў Менску акцыю «супраць недапушчэньня да ўдзелу ў палітыцы незалежных грамадзкіх арганізацый».

Акцыя прайшла каля цэнтральнага ўваходу ў Мінюст на вуліцы Калектарнай. Шэсьць чалавек з расьцяжкай «Забараняецца забараняць» стаялі каля Мінюсту, выкрыкваючы лёзунгі «Свабоду аб’яднаньняў!», «Мы вас навучым Канстытуцыю любіць!», «Канстытуцыя — або рэвалюцыя!». Удзельнікі акцыі таксама раскідалі ўлёткі і падпалілі некалькі піратэхнічных прыстасаваньняў, якія выкідвалі іскры агню.

Ва ўлётках зазначаецца, што нацыянал-бальшавікі «выказваюць рэзкі пратэст супраць парушэньня прадугледжаных Канстытуцыяй правоў, у прыватнасьці, на свабоду меркаваньняў, перакананьняў і аб’яднанняў». Удзельнікі акцыі запатрабавалі адмены «непублічнай цэнзуры» пры рэгістрацыі партый і грамадзкіх арганізацый, а таксама спрашчэньня працэдуры іх рэгістрацыі.

Акцыя доўжылася ня больш як пяць хвілін і не прыцягнула ўвагі праваахоўных органаў. З будынку Мінюста да пікетчыкаў ніхто ня выйшаў, у тым ліку і супрацоўнікі аховы будынку, паведамляе .

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .