-  !          7  ,  ,   !
Գ
Գ

7

08.04.2008 10:53 - :

07.04.2008 21:36

Агляд форумаў і блогаў Белнэту.

На форумах сайту камэнтуюць рашэньне ады Эўропы працягнуць яшчэ на год абмежаваньне ўезду на тэрыторыю Эўразьвязу для Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў высокага рангу. Санкцыі зьвязаныя з абвінавачваньнямі Аляксандра Лукашэнкі ды іншых высокіх дзяржаўных чыноўнікаў у фальшаваньні вынікаў выбараў, парушэньні правоў чалавека. А такіх дзяржаўных службоўцаў як Віктар Шэйман, Юры Сівакоў і Дзьмітры Паўлючэнка падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня палітыкаў у 1999-2000 гадах. Камэнтары:

"А тым, хто не ўвайшоў у сьпіс, але датычныя да супрацоўніцтва з тыраніяй -- не выдаваць тапчаны на ыўеры, і не сяліць у нумары "люкс"!;

"Само абмеркаваньне -- ганьба для Эўразьвязу. На год... А праз год што -- здымем зь іх адказнасьць за злачынствы толькі за тое, што яны сталіся белымі і пухнатымі? Пажыцьцёвы бан -- гэта выйсьце!";

"Трэба абавязкова расшырыць гэты сьпіс і дабавіць туды дэпутатаў, якія прымалі законы, па якіх зараз судзяць моладзь, закон аб мітынгах і інш. Трэба усіх ілжэміліцыянтаў-амапаўцаў, якія зьбівалі, якія ілжэсведчылі таксама зрабіць невыязднымі. Ды ўсе гэта гульні. Пакуль не будзе эканамічных санкцый -- нічога не атрымаецца".


На форумах парталу абмяркоўваюцть інфармацыю зарэгістраванага ў Літве Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічным і палітычных дасьледваньняў. Згодна новых дадзеных сацыёлягаў, за Аляксандра Лукашэнку гатовыя прагаласаваць 42 працэнты выбарнікаў, 35 ня ведаюць за каго галасаваць, а кожны восьмы беларус упэўнены, што Аляксандар Лукашэнка будзе займаць пасаду менш за год (наступныя прэзыдэнцкія выбары маюць адбыцца ў 2011). Камэнтары:

"Я не зразумеў, а дзе 83 працэнты?";

"Пра зьмену прэзыдэнта нам лепей забыцца. Нездарма у нармальных краінах тэрміны прэзыдэнцтва абмежаваны двума тэрмінамі. І безініцыятыўнасьць беларусаў тут не да рэчы. Гэта чалавечая псыхалёгія";

"Лукашэнкаўскія працэнты будуць расьці дзеля адной простай прычыны. незадаволеныя зьяжджаюць, застаюцца памяркоўныя";

У суполцы абмяркоўваюць пляны падубаваць у Пухавіцкім раёне блізу пасёлкаў Сьвіслач і удзенск завода па вырабе пэстыцыдаў. Камэнтары:

"Не па вытворчасьці, а па расфасоўцы. Праект прайшоў экалягічную экспэртызу. Пасьля запуску заводу будзе найстражайшы кантроль за выкананьнем тэхналёгіі";

"Няхай яго тады ў Драздах будуюць, калі ён такі станоўчы";

"А кім будзе арганізаваны кантроль? Калі ў справе завязаныя аграмадныя грошы на здароўе і жыцьці звычайных грамадзянаў уладам пляваць!".

- " ".net : .

  

E-Mail: 



7 2012
« 2012 .
«
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


:

open air . !

, . .


:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
| | Գ | | | RSS | |
Copyright © 2006-2009 : , . ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru:   . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .