Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Начная аБЛОГа” – 11 красавіка Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Начная аБЛОГа” – 11 красавіка

11.04.2008 23:22 - Крыніца: Радыё Свабода

11.04.2008 22:12

Агляд беларускага сеціва.


Сайтам распачаты цыкл гутарак з палітыкамі. Першы на пытаньні газэты адказаў кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Ён паведаміў пра магчымы байкот выбараў у Палату прадстаўнікоў, якія павінны адбыцца восеньню: “Мы павінныя пакінуць за сабой права на апошнім этапе зьняць усіх сваіх кандыдатаў... Я сам удзельнічаў у байкоце і ведаю, што зусім нямногія ўспрымаюць яго як цяжкую працу”.

Рэакцыя наведвальнікаў сайту:

“Ну, не сказаў жа Лукашэнку: ты парушаеш такі і такі закон, такую й такую дэклярацыю, такі пункт Канстытуцыі. Не прыняў пасаду, герой без гераіну...”

“І тут без Лукашэнкі нікуды...”

«Эта песьня хараша, начынай сначала... Як грантадаўцы скажуць, так грантасмокі і будуць рабіць. Праца ў іх такая — палітбізнэс».

«А дзе заявы, што «НН» атрымала заказ пiярыць Лябедзьку?»

У суполцы Жывога журналу блогер gesha_by паведамляе: “У ня самым маленькім горадзе М. Менскай вобласьці аб'явілі суботнікі. Па адным штомесяц. 4 месяцы. Маецца: камэрцыйнае прадпрыемства зь месячным фондам заработнай платы 300 млн. Трэба: зьняць грошы ў гарадзкі бюджэт. Такія суботнікі ня маюць на мэце выхад людзей зь мяцёлкамі на вуліцы, як у Менску. Тут усё прасьцей. Кампанія павінна пералічыць зарплату работнікаў за адзін працоўны дзень на рахунак выканкаму. Такім чынам: 300 млн. дзелім на няхай 20 працоўных дзён + няхай 30% падаткаў і памнажаем на 4 = 78 млн. у гарадзкі бюджэт. Вось гэта крута! Па заБеларуску!»

Нагадаем, што ўрад Беларусі рэкамэндаваў правесьці суботнік 19 красавіка.

Водгукі:

«Летась увосень ужо быў суботнік. І на адным заводзе хадзілі зь ведамасьцяй, тыпу «згодны, каб пералічылі з маёй зарплаты ў фонд суботніка такую і такую суму» (сярэдняя зарплата за дзень кожнага супрацоўніка), у начальства сума большая, у рабацягаў меншая. Начальства ставіла подпісы, а рабацягі круцілі фігі і выпраўлялі свае сумы, хто 5 тыс., хто 10, жадаючыя і 2-3 тыс. пісалі. На гэтым суботнік на прадпрыемстве палічылі скончаным».

«У Салігорску так ужо нібыта ад восені штомесяц па суботніку ладзяць. Ды яшчэ і "дабраахвотныя" ахвяраваньні з работнікаў на рахунак выканкаму, ды яшчэ і "дабраахвотныя" ахвяраваньні з прадпрыемстваў і камэрцыйных кампаній на рахунак выканкаму. Але гэта апрача рэспубліканскіх суботнікаў, калі рэальна выходзяць людзі на вуліцы фарбаваць і прыбіраць "ЗА бясплатна".

«У нашым унівэры таксама суботнік быў. Як сказаў куратар, "яўка строга абавязковая". Я вырашыў не пайсьці, бо вялікай ахвоты не было: ісьці да 8-00 на суботнік, батрачыць там да 12-00, а да 13-45 на пары і вучыцца да 20-30. Вынік: мне аб'явілі вымову за парушэньне дысцыпліны і ўнутранага распарадку ўнівэрсытэту».

Блогер ва ўласным дзёньніку паведамляем, што як і моладзевы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка, адмовіўся запаўняць па-раейску дакумэнты ў ваенкамаце. “Сёньня быў другі дзень праходжаньня камісіі ў ваенкамаце. Спрабавалі прымусіць запоўніць анкету прызыўніка. Асобніка па-беларуску ў іх натуральна не знайшлося, а па-расейску я ж ня надта разумею :-) Пасьля кароткай спрэчкі з супрацоўнікам ваенкамату, які настойваў на запаўненьні расейскага варыянту анкеты, я такі пайшоў шукаць кнігу скаргаў і прапановаў. Знайшоў я яе разам з камісарам, які запрасіў мяне ў свой габінэт на размову. Пасьля пяціхвіліннай размовы ён паабяцаў выдаць мне анкету па-беларуску ў чацьвер. Пабачым, што ў іх атрымаецца. PS: Вось цікава, яны самі будуць перакладаць ці будуць сьпісваць у гомельскага ваенкамату?”

Камэнтары:

“Мова, канешне, важная справа... Але ж глядзі, каб у той анкеце не напісалі чаго бацькі... Бо мяне з-за аднаго сказу ўжо ў другі шпіталь накіроўваюць... І колькі я там зь імі бегаць буду, невядома”.

«Жалезку сумна ня будзе :)».

«Хай бы ўжо самі пераклалі, мабыць, вынайшлі б пару наватвораў;)».

Гэты допіс патрапіў у top30 лічыльніку тэмаў расейскага партату «Яндэкс», якія найбольш абмяркоўваюцца.  

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .