Спэцыялісты ў галіне супрацьпаветранай абароны Беларусі дапамогуць калегам з Вэнэсуэлы наладзіць эфэктыўную сыстэму абароны паветраных прастораў краіны.
Магчымасьці такой дапамогі сёньня абмяркоўваліся на закрытым паседжаньні “палаты падстаўнікоў”. Паводле інфармацыі аднаго з дэпутатаў “палаты”, які папрасіў не называць ягонае прозьвішча, нейкай надзвычайнай інфармацыі падчас абмеркаваньня не прагучала, паведамляе “Радыё Свабода”..
“Пра гэта ўжо казалася раней,” – сказаў “дэпутат”. На пытаньне, чаму ж тады спатрэбілася закрытае паседжаньне, “дэпутат” адказаў: “Гэта было зроблена па просьбе вэнэсуэльскага боку”.
У выніку дэпутаты ратыфікавалі пагадненьне паміж Беларусьсю і Вэнэсуэлай аб дапамозе ў стварэньні сыстэмы супрацьпаветранай абароны.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.