Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай На выбарах — партыі не ў авангардзе Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

На выбарах — партыі не ў авангардзе

05.03.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Уладзімер Глод

Сярод патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў, якія ўжо здалі свае дакумэнты на рэгістрацыю, пакуль пераважаюць асобы, якія вылучаюцца праз збор подпісаў выбарцаў і ад працоўных калектываў. Падобная карціна і пры вылучэньні кандыдатаў у склад участковых выбарчых камісіяў. А вось палітычныя партыі не сьпяшаюцца.

Сакратар ЦК партыі «Справядлівы сьвет» Валеры Ўхналёў кажа: пакуль патэнцыйныя прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты непасрэдна ад партыі вылучаныя толькі ў Менску:

«Мы рыхтуем нашых кандыдатаў на мясцовыя выбары. А таксама рыхтуем партыйныя сходы для іх вылучэньня. У Менску такі сход ужо правялі. Мы вылучылі 21 кандыдата ў сталічны гарадзкі савет. Іншыя сходы правядзем 9, 10, 11 сакавіка. Увогуле плянуецца, што каля 200 чалавек ад партыі менавіта праз партыйнае вылучэньне будуць рэкамэндаваныя кандыдатамі ў дэпутаты».

Аб’яднаная грамадзянская партыя ўжо назвала сваіх вылучэнцаў у тры абласныя і сталічны гарадзкі саветы. Яшчэ ў тры абласныя саветы прэтэндэнтаў вызначаць 6 сакавіка. Рыхтуецца вылучэньне і ў дэпутаты ніжэйшых роўняў — кажа старшыня выканкаму партыі Ігар Шынкарык:

«Мы якраз працуем цяпер над гэтым, рыхтуем неабходныя дакумэнты. І адпраўляем іх у рэгіёны. Яны там праводзяць свае паседжаньні, прыкладам, рады абласной арганізацыі, і называюць кандыдатаў. Дзякуй Богу, у нас там дасьведчаныя людзі ў абласным кіраўніцтве».

Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік мае сваё тлумачэньне, чаму партыйцы затрымліваюцца. Ён лічыць, што, з аднаго боку, яны традыцыйна трымаюць у сакрэце да апошніх дзён, хто з партыйных лідэраў па якой акрузе пойдзе. А па-другое, мабыць, партыі, якія супрацоўнічаюць паміж сабою, яшчэ да канца не падзялілі акругі.

Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў завяршаецца 15 сакавіка.

А з 8 па 10 сакавіка пройдзе фармаваньне ўчастковых камісіяў. Іх у краіне будзе амаль 7000. А ўжо пачынаючы ад 5 сакавіка тры дні будзе цягнуцца спэцыяльны трэнінг для дэмакратычных актывістаў, якія ўдзельнічаюць у правядзеньні мясцовых выбараў. Сустаршыня Палітрады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Сяргей Калякін адзначае:

«Спачатку навучым, так бы мовіць, групу трэнэраў. А затым ужо яны будуць вучыць чальцоў выбарчых камісіяў ад апазыцыі. Калі ў акруговыя і тэрытарыяльныя камісіі мы накіравалі дасьведчаных і высокакваліфікаваных спэцыялістаў, то ва ўчастковыя камісіі прапанаваныя кандыдаты зь меншым досьведам. Таму і трэба расказаць ім пра паўнамоцтвы, якія надае ім закон з пункту гледжаньня абароны правоў кандыдатаў у дэпутаты».

Выбары ў мясцовыя Саветы адбудуцца ў Беларусі 25 красавіка.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .