Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай На перайменаваньне вуліцы Савецкай няма грошай Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

На перайменаваньне вуліцы Савецкай няма грошай

17.08.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама адмовіла грамадзянам у перайменаваньні вуліцы Савецкай у Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш.

Актывісты падалі скаргу на рашэньне Зэльвенскага райвыканкама аб немэтазгоднасьці перайменаваньня вуліцы. Да скаргі былі прыкладзеныя 173 подпісы грамадзянаў.

У адказе галоўнага ўпраўленьня юстыцыі гаворыцца, што "у апошні час у Гарадзенскай вобласьці перайменаваньне вуліцаў у гарадах і вёсках амаль не практыкуецца". Маўляў, гэта тлумачыцца ня толькі розным стаўленьнем грамадзянаў да мінулага, але й юрыдычнымі нязручнасьцямі пры перарэгістрацыі. Перайменаваньне патрабуе сродкаў, незаплянаваных у раённым бюджэце. Акрамя таго, зьяўляюцца цяжкасьці ў працы аддзяленьняў Белпошты.

Гарадзенскі аблвыканкам раіць раённым тапанімічным камісіям надаваць імёны выбітных асобаў менавіта новым вуліцам у гарадах і вёсках.

Маладафронтавец з Зэльвы Яўген Скрабутан мяркуе высьветліць, колькі ж грошай патрэбна для пакрыцьця выдаткаў на перайменаваньне вуліцы. І ў залежнасьці ад велічыні сумы, распачаць збор сродкаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .