-  !             ?  ,  ,   !
Գ
Գ

?

06.04.2008 22:12 - :

04.04.2008 17:58

Прэзыдэнт асеі Ўладзімір Пуцін сустрэўся з кіраўнікамі краінаў НАТО на саміце альянсу ў Бухарэсьце.


Учора НАТО ухваліла пляны ЗША разьмясьціць у Эўропе сыстэму супрацьракетнай абароны, з чым ня згоднае кіраўніцтва асеі.

Падчас саміту кіраўніцтва НАТО паабяцала, што зь цягам часу Ўкраіна і Грузія далучацца да альянсу, але гэтым дзьвюм краінам пакуль не прапанавалі канкрэтных плянаў па далучэньні.

Генэральны сакратар НАТО Яп дэ Хоп Схэфэр на ранейшай сустрэчы з украінскім прэзыдэнтам Віктарам Юшчанкам паабяцаў, што альянс дапаможа Ўкраіне ў правядзеньні рэформаў, якія зробяць магчымым далучэньне Ўкраіны да арганізацыі. Юшчанка, у сваю чаргу, сёньня заявіў, што ягоная краіна разумее складанасьці на шляху далучэньня да НАТО. Ён таксама падкрэсьліў, што намер Украіны далучыцца да НАТО не скіраваны супраць асеі.

Юшчанка: "Нашая краіна мае поўнае права самастойна выбіраць сабе шлях уласнага разьвіцьця, бараніць сваю нацыянальную бясьпеку і свае жыцьцёва важныя інтарэсы. Нашыя эўраатлянтычныя інтарэсы не скіраваныя супраць якой-заўгодна трэцяй дзяржавы. Украіна ня мае плянаў разьмяшчаць вайсковыя базы нейкай краіны на сваёй тэрыторыі. Гэта забаронена нацыянальнай канстытуцыяй".

Кіраўніцтва НАТО заявіла ў сёньняшнім прэс-рэлізе, што міністры замежных спраў краінаў альянсу зробяць першую ацэнку прагрэсу Ўкраіны на сваёй сустрэчы ў сьнежні. У адказ Юшчанка выказаў упэўненасьць, што ўжо падчас гэтай сустрэчы Ўкраіна атрымае ад НАТО плян дзеяньняў па далучэньні да альянсу.

Тым часам прэсавая сакратарка НАТО заявіла сёньня, што асея і альянс блізкія да пагадненьня аб наземным транзыце грузаў для сілаў НАТО ў Аўганістане праз расейскую тэрыторыю. асейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што задаволены перамовамі зь лідэрамі краінаў НАТО, нягледзячы на разыходжаньні ў меркаваньнях. Ён, аднак, падкрэсьліў, што асея па-ранейшаму заклапочаная магчымым далейшым пашырэньнем НАТО на ўсход.

Пуцін: "Зьяўленьне на нашых межах магутнага ваеннага блёку, дзеяньні чальцоў якога рэгулююцца ў тым ліку і пятым артыкулам Вашынгтонскай дамовы, будзе ўспрынятае ў асеі як наўпроставая пагроза бясьпецы нашай краіны. І заявы аб тым, што гэты працэс не скіраваны супраць асеі, ня могуць нас задаволіць".

Пяты артыкул Вашынгтонскай дамовы аб стварэньні НАТО прадугледжвае, што напад на любую з краінаў альянсу будзе ўспрымацца астатнімі краінамі як напад на іх усіх.

- " ".net : .

  

E-Mail: 



7 2012
« 2012 .
«
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


:

open air . !

, . .


:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
| | Գ | | | RSS | |
Copyright © 2006-2009 : , . ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru:   . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .