Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай На Гомельшчыне крадуць кукурузу для расейцаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

На Гомельшчыне крадуць кукурузу для расейцаў

17.08.2010 22:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Супрацоўнікі Жыткавіцкай раённай міліцыі затрымалі падчас выезду з поля, якое належыць акцыянэрнаму таварыству “Тураўшчына”, нагружаны кукурузай мікрааўтобус. У салёне было каля 3 тон кіяхоў.

Падзея адбылася на мінулым тыдні і атрымала працяг.

Высьветлілася, што 20-гадовы жыхар Тураву наняў пяцёх вяскоўцаў з бліжэйшых паселішчаў, каб яны за 25 тысяч рублёў наламалі кукурузных кіяхоў і расфасавалі іх у адмысловыя торбы.

Інфармацыя была далёка няпоўнай. Стала вядома, што пагоня за кукурузнымі злодзеямі вялася па вуліцах Тураву, з воклічамі праз узмацняльнікі гуку і стральбой па мікрааўтобусу.

У выніку адзін са злодзеяў быў паранены. Куля прабіла кузаў мікрааўтобуса і параніла чалавека ў нагу. Пасьля затрыманьня параненаму выклікалі машыну хуткай мэдычнай дапамогі.

Раённая пракуратура ўстанавіла, што ў дзеяньнях страляўшага міліцыянта няма складу злачынства.

Супраць кукурузных злодзеяў узбуджана крымінальная справа за крадзеж. Кіяхі цукровай кукурузы яны везьлі на Берасьцейшчыну, дзе іх расейцы купляюць па вялікім кошце.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .