аўтар Радыё Свабода Праграма "Без купюр". Інтэрвію з Аляксандрам Казуліным — кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь" пройдзе на расейскім тэлеканале НТВ 22 жніўня ў 22.45 менскага часу.
На пытаньне карэспандэнта ці будзе ён балятавацца ў прэзыдэнты зноў, Казулін адказаў ухіліста.
— Спадару Казулін, у праграме НТВ стаіць інтэрвію з «Аляксандрам Казуліным, кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь». Гэта азначае, што Вы рашылі балятавацца ў прэзыдэнты?— (Сьмех у слухаўцы.) Можа быць, маецца на ўвазе экс-кандыдат?
— Дык Вы не рашылі?— Зразумела.
— А што будзе ў праграме? Пра што была гаворка?— Калі пакажуць, самі ўсё пабачыце.
— Там будзе нешта сэнсацыйнае?— Пабачыце!
Аляксандар Казулін на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году быў кандыдатамі на пасаду кіраўніка Беларусі. Яго затрымалі 25 сакавіка падчас разгону шэсьця на праспэкце Дзяржынскага і праз чатыры месяцы прысудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўленьня волі за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў. Адбываў пакараньне ў калёніі “Віцьба-3”. Пры канцы 2006 году 53 дні трымаў палітычную галадоўку – дамагаўся адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі і патрабаваў разгледзець стан з правамі чалавека ў Беларусі на Радзе бясьпекі ААН. У выніку галадоўкі зь ініцыятывы ўраду ЗША на паседжаньні Рады бясьпекі ААН было ўзьнятае пытаньне пра Беларусь. Міжнародная амністыя прызнала Аляксандра Казуліна вязьнем сумленьня.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.