Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Мытны саюз: страты і набыткі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Мытны саюз: страты і набыткі

24.08.2010 17:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Юры Дракахруст Беларускія мытная і праваахоўныя органы заяўляюць пра праблемы, зь якімі яны сутыкнуліся пасьля далучэньня Беларусі да мытнага зьвязу з Расеяй і Казахстанам. У той жа час прадпрымальнікі атрымалі новыя магчымасьці ў сувязі з больш лібэральным мытным заканадаўствам.

"Спэцыялісты адзначаюць, што Беларусь ужо зараз недаатрымлівае ў бюджэт вялікія сумы грошай у выглядзе мытных і падатковых адлічэньняў з-за прыцягненьня ў эканамічны абарот тавараў трэціх краін, незаконна ўвезеных на яе тэрыторыю. Ёсьць усе падставы меркаваць, што магчымасьць свабоднага перасоўваньня гэтых тавараў у рамках мытнага саюзу можа пагоршыць праблему ", – адзначаецца ў паведамленьні прэсавай службы МУС Беларусі.

Новыя мытныя правілы шмат у чым больш лібэральныя за ранейшыя: раней можна было бязмытна ўвозіць тавараў на 1000 эўра і да 35 кіляграмаў вагі, зараз – на 1500 эўра і да 50 кіляграмаў вагі, раней не абкладаўся мытам увоз 2 літраў алькаголю, зараз – 3 літраў, раней без дэклярацыі можна было ўвезьці 3 тысячы даляраў, зараз – 10 тысяч (сьпіс зьменаў гл. ).

Зьмяніліся правілы ўвозу тавараў, купленых на распродажах, зараз іх мытная цана супадае з фактычнай.

Сваю ацэнку сытуацыі, якая склалася для прыватнага бізнэсу пасьля ўступленьня Беларусі ў мытны саюз, прапануе лідэр грамадзкага руху «За вольнае прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў:

Гарбачоў: З увядзеньнем новых мытных правілаў адбылася пэўная лібэралізацыя, якая дае магчымасьць прадпрымальнікам весьці справы больш адкрыта. Гэта тычыцца ўсяго бізнэсу – ад дробнага да буйнога. Калі дробны бізнэс мог праводзіць 35 кіляграмаў бяз мыта, то зараз можа 50. Адпаведна аб'ём імпарту павялічыўся і дзяржава гэта адчувае. Свае склады ізноў пачалі разгружацца павольней, чым хацелася б.

Дазволены пэўны правоз электронікі бяз мыта, і прадпрымальнікі, якія займаюцца чаўночным бізнэсам у Польшчы, Літве ці Ўкраіне, пачалі павялічваць завоз гэтай прадукцыі – гэта тэлевізары, мікрахвалёўкі і іншае. Гэта таксама адбіваецца на нашай эканоміцы.Прадпрымальнікі карыстаюцца гэтымі магчымасьцямі, каб падняць свой бізнэс пасьля эканамічнага крызісу. Прадпрымальнікі, зразумеўшы новыя магчымасьці, пазначаюць на тавары, якія ўвозяць, не рэальную цану, а нашмат меншую, каб тавар абкладаўся меншым мытам. Сёньня стала менш карупцыйных стасункаў з мытнымі арганамі, ня трэба дамаўляцца.

Сёньня ў Астане (Казахстан) адбудзецца нарада кіраўнікоў МУС дзяржаваў-удзельніцаў мытнага камітэту: Анатоля Куляшова (Беларусь), Рашыда Нургаліева (Расея), Серыка Баймаганбетава (Казахстан).

Сярод тэмаў нарады – наступствы фармаваньня мытнага саюзу для крымінальнай сытуацыі ў краінах-сябрах саюзу.
У прыватнасьці, у МУС Беларусі не выключаюць, што разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў пацягне стварэньне новых злачынных схем з удзелам бізнэс-структур дзьвюх і больш краінаў, выкарыстаньнем фіктыўных дакумэнтаў. Паводле МУС Беларусі “актывізуюцца спробы незаконнага перасоўваньня празь мяжу тытунёвых і алькагольных вырабаў, сьпіртазмяшчальных вадкасьцяў, прызначаных для вытворчасьці таннай кантрафактнай алькагольнай прадукцыі. Магчыма арганізацыя каналаў нелегальнага вывазу вырабаў, якія ўтрымліваюць каштоўныя і дарагія рэдказямельных і каляровыя мэталы з тэрыторыі краін мытнага саюзу для рэалізацыі на тэрыторыі краін Эўразьвязу”.


Даведка: Што і колькі можна везьці ў Шэнгенскую зону?


Шэнгенская зона, унутры якой адменены памежны кантроль, на сёньняшні дзень уключае 25 эўрапейскіх дзяржаваў. Усе дзяржавы акрамя трох — Швайцарыі, Ісьляндыі і Нарвэгіі — належаць да Эўразьвязу. Тры сябры Эўразьвязу — Румынія, Баўгарыя і Кіпр — пакуль не абнятыя адзінымі мытнымі правіламі Шэгенскай дамовы.

Асобам, якія ўяжджаюць у Шэнгенскую зону, дазволена перавозіць з сабою бяз мытных аплатаў да 200 цыгарэтаў або 50 цыгараў ды 1 літар гарэлкі або 2 літры віна. Агульны кошт іншых тавараў, якія падпадаюць пад вызначэньне "падарункі" і не абкладаюцца мытам, не павінен перасягаць сумы 175 эўра.

Асобы, якія ўяжджаюць у Шэнгенскую зону або пакідаюць яе, не абавязаныя дэкляраваць мытнікам перавоз грошай і чэкаў, сума якіх меншая за 10 тысяч эўра.

Унутры Шэнгенскай зоны няма памежнага кантролю, але мытнікі маюць права праверыць ваш багаж у любым месцы зоны. Паміж краінамі Шэнгенскай зоны грамадзянам Эўразьвязу можна перавозіць аднаразова, бяз мытных дэклярацый і аплатаў, да 800 штук цыгарэтаў і 200 цыгараў ды да 10 літраў гарэлкі, 90 літраў віна і 110 літраў піва.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



5 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .