Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Музыкі збайкатавалі ўчорашні мітынг‑канцэрт на Бангалор Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Музыкі збайкатавалі ўчорашні мітынг‑канцэрт на Бангалор

04.04.2008 23:11 - Крыніца: Наша Ніва

На прысвечаным так званаму Дню яднанню Беларусі і Расіі анансаваўся выступ некалькі вядомых рок‑гуртоў, але большасць з іх адмовілася выходзіць на сцэну.

Лідэр гурта Tav.Mauzer Янка кажа, што быў вельмі здзіўлены, калі ўбачыў абвесткі пра канцэрт на інфармацыйных сайтах:

‑ Добра, што гэтая інфармацыя з’явілася позна і не змагла дэзінфармаваць прыстойную колькасць нашых фэнаў. Тым не менш, для таго дзесятку чалавек, які так і не дачакаўся выступу ўлюбёнай каманды, паведамляем: наш выступ там не планаваўся, уся інфармацыя пра яго гэта альбо памылка, альбо свядомая дэзінфармацыя.

Са слоў Янкі Маўзэра, арганізатары канцэрту сапраўды звярталіся да яго з прапановай выступіць на плошчы Бангалор, але дамоўленасць дасягнутая не была.

‑ Нам з нейкага перыяду стала непрыемным удзельнічаць у рознага кшталту палітычных акцыях. Бо за скандаваннем лозунгаў губляецца асноўнае — музыка. Таму просьба да арганізатараў: надалей у рэкламных матэрыялах выкарыстоўваць не «верагодна», а «нам бы хацелася», ці нейтральнае «вядуцца перамовы».

Лаўрэаты апошняга «Басовішча» — гурт UNIA пагадзіліся сыграць на Бангалор у гэты дзень. Музыкі прыйшлі з інструментамі да сцэны, але ў апошні момант адмовіліся ад свайго сэту.

‑ Нам так і не патлумачылі, што там адбывалася — акцыя, прысвечаная Дню яднання Беларусі і Расіі ці акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Усё выглядала мякка кажучы млява: некалькі дзесяткаў чалавек, сабраліся ў асноўным бабулькі, а навокал на лавах «пацаны з раёну» п’юць гарэлку. З пункту гледжання палітычнай акцыі было неясна, а з пункту гледжання арганізацыі канцэрту — поўны нуль. Таму мы прынялі рашэнне не выступаць, — кажа лідэр гурту Паша.

У выніку з пяцёркі заяўленых камандаў сыграла толькі адна — «Мутнае вока». Яе вакаліст Яўген Змушка кажа:

‑ Нам усё роўна дзе граць. Ёсць цудоўны апарат, падышлі нашы сябры — чаму бы не выступіць?.

Адзіны момант, які не спадабаўся музыканту — было вельмі мала людзей. А пасля выступу генерала Бокава, які заявіў, што «бел‑чырвона‑белы сцяг — гэта сцяг паліцаяў і здраднікаў», публікі стала яшчэ меней.

Сяргей Будкін,

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

мебель для ванной два водолея Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .