Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні акцыяў з нагоды Дня салідарнасьці Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні акцыяў з нагоды Дня салідарнасьці

13.03.2010 17:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Заяўнікі акцыі 16 сакавіка, прысьвечанай чарговаму Дню салідарнасьці зь семьямі зьніклых і палітвязьняў, - актывісты грамадзянскай кампаніі“Эўрапейская Беларусь” яшчэ пры канцы лютага падалі адпаведную заяўку ў Менгарвыканкам.

Пікеты плянавалася правесьці на пяці гарадзкіх пляцоўках у ажыўленых раёнах беларускай сталіцы – ля кінатэатру “Масква”, Камароўскага рынку, гіпэрмаркету “Гіпа", будынку Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама ў парку ля помніку паэту Міцкевічу.

Меркаваная колькасьць удзельнікаў – да 50 чалавек.

Як падае арганізацыі гарадзкімі ўладамі адмоўлена ў правядзеньні дзьвюх з заплянаваных акцыяў. Адказы адносна правядзеньня іншых мерапрыемстваў пакуль не атрыманыя.

Паводле “Эўрапейскай Беларусі”, “ужо цяпер можна казаць пра тое, што ўлады чарговым разам парушылі закон, паколькі ў адпаведнасьці з заканадаўствам, адказы мусяць быць атрыманыя за пяць працоўных дзён да заяўленай акцыі”.

Як адзначыў адзін з заяўнікаў Максім Вінярскі, "разганяючы акцыі 16-га дня кожнага месяца міліцыя матыву гэта тым, што акцыі быццам бы несанкцыяваныя, хаця паводле закону, такія акцыі ня маюць патрэбы ў дазволе. Аднак фактычная адмова сьведчыць пра тое, што вулічныя акцыі пратэсту, акцыі салідарнасьці ў прынцыпе не прымальныя для ўладаў”

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .