Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Мэр Нью-Ёрку павіншаваў беларусаў з Днём Волі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Мэр Нью-Ёрку павіншаваў беларусаў з Днём Волі

23.03.2008 20:48 - Крыніца: Радыё Свабода

23.03.2008 20:16

Ён абвясьціў дзень 25 сакавіка 2008 году ў сваім горадзе Днём беларускай незалежнасьці.


Мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг зьвярнуўся да беларускай дыяспары з нагоды 90-х угодкаў БНР.

“Больш за стагодзьдзе Нью-Ёрк зьяўляецца цэнтрам беларускай культуры ў Злучаных Штатах і месцам, дзе беларусы рэалізоўвалі свае мары цераз цяжкую працу, самаадданасць і аб'яднаны дух”, – гаворыцца ў звароце Майкла Блумбэрга, дасланым Беларуска-амэрыканскага задзіночаньню.

“Сёньня мы ўшаноўваем гэтых смелых людзей, чыя адданасьць справе свабоды служыць натхненьнем для ўсіх нас... Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне сьвяткуе 90-ю гадавіну Беларускай Незалежнасьці ад Расейскай імпэрыі. Свабода была трагічна кароткай, але моцнае жаданьне гэтай арганізацыі на свабоднае волевыяўленьне да гэтага часу рухае яе агульным духам; усе жыхары Нью-Ёрку горача чакаюць дня, калі беларусы будуць жыць дэмакратычна, у міры і дабрабыце”.

У звароце мэра Нью-Ёрку даецца высокая ацэнка грамадзкай працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня як плённай і каштоўнай і дзеля беларусаў, і дзеля ўсяго грамадзтва.

Зварот мэра Ню-Ёрку заканчваецца словамі: “Я, Майкл Блумбэрг, мэр Нью-Ёрку, у прызнаньне гэтай важнай гадавіны БНР, аб'яўляю аўторак 25-га сакавіка 2008 году ў горадзе Нью-Ёрку Днём Беларускай Незалежнасьці”.

(Цалкам тэкст звароту мэра Нью-Ёрку .)

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .