Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Мартынаў сустрэўся з Вэстэрвэле Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Мартынаў сустрэўся з Вэстэрвэле

10.07.2010 13:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Пра гэта паведамляецца ў  беларускага пасольства ў Нямеччыне.

Кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў сустрэўся зь нямецкім віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС ФРГ Гіда Вэстэрвэле 8 ліпеня ў Бэрліне, за дзень да перамоваў у Менску з эўракамісарам у справе пашырэньня ЭЗ і палітыкі добрасуседзтва Штэфанам Фюле.

Падчас сустрэчы Мартынава і Вэстэрвэле галоўны акцэнт рабіўся на двухбаковых дачыненьнях, а таксама на дачыненьнях паміж Беларусьсю і ЭЗ«.

«Абмеркаваньне было сканцэнтраванае на актуальных пытаньнях двухбаковага парадку дня, стасунках паміж Беларусьсю і ЭЗ, пытаньнях рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі», гаворыцца ў паведамленьні беларускага пасольства.

У часе свайго наведаньня Бэрліну беларускі міністар таксама сустрэўся зь дзяржсакратаром Фэдэральнага міністэрства эканомікі і тэхналёгіяў Бэрндам Пфафанбахам. Абодва ўзялі ўдзел ў пасяджэньні Беларуска-Нямецкай рады эканамічнага супрацоўніцтва, сустаршынямі якой з’яўляюцца.

Як паведамляецца на сайце , у часе паседжаньня рады былі абмеркаваныя пытаньні «пашырэньня нямецка-беларускіх эканамічных стасункаў, паляпшэньня клімату для гандлю і інвэстыцыяў, а таксама падвышэньня энэргаэфэктыўнасьці ў Беларусі»

Беларускі бок таксама праінфармаваў адносна апошняга разьвіцьця падзеяў у сувязі з стварэньнем Мытнага зьвязу Расеі, Беларусі і Казахстану.

Бэрнд Пфафэнбах пацьвердзіў падтрымку фэдэральным урадам пэрспэктыўных праектаў нямецкіх кампаній у Беларусі. Было таксама адзначана, што найбліжэйшая суседка ЭЗ Беларусь, якая мае добры патэнцыял і геапалітычнае месцазнаходжаньне, адчувае неабходнасьць у правядзеньні шырокіх эканамічных мадэрнізацыяў. Нямецкія кампаніі, у сваю чаргу, могуць дапамагчы ёй у гэтым.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .