Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Мартынаў супраць дыскрымінацыі ў “Эўранэсьце” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Мартынаў супраць дыскрымінацыі ў “Эўранэсьце”

08.03.2010 19:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Як заявіў кіраўнік беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў, «яго краіна прынцыпова ня можа пагадзіцца з дыскрымінацыяй у рамках «Усходняга партнэрства», а менавіта у «Эўранэсьце».

У інтэрвію тэлеканалу СТВ міністар падкрэсьліў, што ня толькі Беларусь мае падобную пазыцыю. Паводле ягоных слоў, усе сьпікеры парлямэнтаў краін-удзельніц «Партнэрства» падпісалі сумесны ліст адносна парушэньня прынцыпаў гэтай арганізацыі і накіравалі яго старшыні Эўрапарлямэнту Ежы Бузэку. Спадар Мартынаў сказаў, што праінфармаваў пра гэтае пасланьне калег-міністраў.

Напярэдадні польскія СМІ са спасылкай на баўгарскія крыніцы інфармацыю, што сваю салідарнасьць адносна роўнага з Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй, Малдовай і Ўкраінай парлямэнцкага прадстаўніцтва Беларусі ва «Ўсходнім партнэрстве» выказалі і кіраўнікі МЗС гэтых краін, за выключэньнем малдоўскага міністра. Аглядальнікі зьвязваюць гэтую падтрымку зь непрызнаньнем Менскам сэпаратысцкіх грузінскіх рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Яны не выключаюць, што ад беларускіх уладаў магла сыходзіць наступная прапанова: вы падтрымліваеце нас у «Эўранэсьце», а мы не прызнаем незалежнасьць гэтых дзьвюх рэспублік.

На цяперашні час пытаньне, хто ад Беларусі — улада, апазыцыя ці абодва бакі — зойме 10 месцаў у «Эўранэсьце» застаецца адкрытым.

У адпаведнасьці з праскай дэклярацыяй у склад «Усходняга партнэрства» павінны ўваходзіць 60 парлямэнтароў — па дзесяць ад кожнай краіны-ўдзельніцы. Аднак у сувязі з тым, што Эўрапарлямэнт не прызнае беларускі Нацыянальны сход з-за недэмакратычнага характару выбараў, ён прапанаваў «Эўранэсту» наступны кампраміс па Беларусі — пяць прадстаўнікоў ад беларускага парлямэнту і пяць — ад дэмакратычнай апазыцыі. Аднак Менск адхіліў такую прапанову. У гэтым зьвязку Эўрапарлямэнт схільны запрасіць на першае паседжаньне «Ўсходняга партнэрства» дзесяць назіральнікаў ад апазыцыі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .