Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Мартынаў пра правы чалавека: Няма ніякіх універсальных рэцэптаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Мартынаў пра правы чалавека: Няма ніякіх універсальных рэцэптаў

08.02.2010 17:35 - Крыніца: Хартыя'97

Кіраўнік МЗС Беларусі ў інтэрв'ю аўстрыйскаму выданню «Der Standard» заявіў, што «ёсць розныя грамадствы, розныя звычаі, традыцыі».

Сяргей Мартынаў адказаў на пытанні «Der Standard» у рамках Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі. Тэкст інтэрв'ю на расейскай мове падае газета .

- Якія высновы вы зрабілі з канфлікту аб мытных пошлінах і цане на нафту, які працягваецца некалькі месяцаў, з бліжэйшым партнёрам Расеяй?

- Шэраг высноваў ужо зроблены. Мы павінны прыкласці яшчэ больш намаганняў для таго, каб забяспечыць энергетычную бяспеку нашай краіны. Неўзабаве ў нас будзе атамны рэактар, мы інвестуем у гідраэнергетыку, вугальную энергетыку і аднаўляльныя крыніцы энергіі. Таксама павінны зрабіць высновы і краіны, якія знаходзяцца на іншым канцы магістральнага газаправода: Беларусь - вельмі надзейны транзітны партнёр. Падчас вельмі цяжкіх перамоваў мы ніколі не дапускалі магчымасць выкарыстання транзітнага газаправода ў сваіх інтарэсах. Еўрапейцы павінны гэта зразумець і прызнаць.

- Як далёка вы гатовыя пайсці насустрач Еўропе ў палітычных рэформах, каб зблізіцца ў гандлёвых адносінах і выкарыстоўваць перавагу ў палітыцы добрасуседства?

- Мы не павінны блытаць рынкавыя і палітычныя рэформы. Гэта дзве розныя рэчы. Мы гатовыя прысутнічаць на рынку Еўропы. І, я спадзяюся, палітыка не будзе нам у гэтым перашкаджаць. Але, што тычыцца вашага пытання, мы ўжо знаходзімся ў палітычным дыялогу з Еўрапейскім Звязам. І потом, вы павінны разумець, сапраўдная палітычная сітуацыя ў Беларусі нашмат, нашмат лепш, чым гэта прадстаўлена ў медыя. Існуюць стэрэатыпныя ўяўленні і інтэлектуальная інертнасць, якія не супадаюць з рэальнасцю ў Беларусі. Кожны, хто прыязджае ў Беларусь, як правіла, здзіўлены тым, што ён тут бачыць і знаходзіць. Вядома, нашае грамадства павінна развівацца далей. Але гэта мы робім не наспех і не ў сувязі з патрабаваннямі ЕЗ.

- Вы чулі словы міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вестэрвелена аб тым, што патрабаванні да Ірана паважаць правы чалавека нельга разглядаць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы краіны. Вы згодныя з гэтым?

- Правы і годнасць чалавека неабходна паважаць. Гэта тычыцца ўсіх. Але для гэтага няма ніякіх універсальных рэцэптаў. Ёсць розныя грамадствы, розныя звычаі, традыцыі. І яны таксама павінны паважацца. Гэта павінна быць зразумела. Мы надаем усё больш увагі пытанню павагі чалавечай годнасці ў нашай краіне.

- ЕЗ працягнуў санкцыі супраць Беларусі - галоўным чынам гэта тычыцца паездак высокапастаўленых прадстаўнікоў ураду. Але вы зараз знаходзіцеся тут. Як вы растлумачыце гэтую сітуацыю?

- Гэта дастаткова дзіўная сітуацыя для абодвух бакоў. Няма сэнсу працягваць санкцыі і потым іх прыпыняць. Канчатковы вынік будзе толькі негатыўным, людзі ў Беларусі адмоўна паставяцца да гэтага. Гэта ніяк не партнёрскія адносіны. На працягу 15 гадоў людзі маглі выязджаць у Польшчу і Літву без візы. Што ж здарылася сёння? З'явілася новая сцяна ў Еўропе.

- Нядаўна Еўропа адсвяткавала 20-годдзе падзення сцяны і канец камунізму. Але Беларусь засталася асобым выпадкам. Якой Вы бачыце Беларусь праз 20 гадоў?

- Нашыя чаканні вызначае геаграфія. Беларусь знаходзіцца паміж двума ўплывовымі цэнтрамі - ЕЗ і Расеяй. Выжыць паміж двума гігантамі - заўсёды не проста. Па-першае, мы хацелі б выжыць, па-другое, квітнець, і па-трэцяе,-у выдатных адносінах з абодвамі бакамі. Мы не з’яўляемся кандыдатамі ў ЕЗ, мы не будзем рухацца разам з Расеяй. Мы будзем заставацца суверэннай дзяржавай паміж двума гігантамі. Мы хочам быць важнай дэталлю ў гэтай вялікай машыне - Еўрапейскім кантыненце.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



4 верасьня 2010
« 2010 г.
« Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   


Рознае:

Золотая осень! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .