аўтар Ігар Карней
Збор удзельнікаў сьвяткаваньня Дня Волі прызначаны 25 сакавіка а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі навук.
Далей плянуецца шэсьце да сквэру імя Янкі Купалы. Заяўка на адпаведны маршрут пададзеная ў Менгарвыканкам, але ніякага адказу пакуль не атрымана.
Арганізатары імпрэзы не выключаюць, што ўлады будуць чыніць перашкоды мітынгоўцам. Як адзначыў старшыня Партыі БНФ, кіраўнік аргкамітэту сьвяткаваньня Дня Волі
Аляксей Янукевіч, у такім выпадку сцэнар шэсьця будзе залежыць “ад колькасьці ўдзельнікаў, якія зьбяруцца на мерапрыемства, і іхных настрояў”. Але, падкрэсьліў спадар Янукевіч, “на Бангалёр мы людзей адназначна не павядзём”.
У часе мітынгу мяркуецца пачаць збор подпісаў пад адкрытым зваротам да дзяржаўных органаў з патрабаваньням прызначыць дзень 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам Рэспублікі Беларусь.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.