Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” завяжуць раты статуям Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” завяжуць раты статуям

02.03.2010 14:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская

18 сакавіка «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» (JEF-Europe) ужо пяты год запар арганізуюць адмысловую акцыю «Вольная Беларусь». У мінулым годзе акцыя прайшла адначасова ня менш як у 120 гарадах па ўсёй Эўропе. Сёлета «Маладыя эўрапейскія фэдэралісты» зноў прапануюць завязаць рот статуям на знак салідарнасьці зь Беларусьсю.

Прэзыдэнт JEF-Europe Філіп Адрыянсэн тлумачыць: «Імкнучыся распаўсюдзіць інфармацыю пра апошнюю дыктатуру Эўропы і неадназначны падыход Эўразьвязу да недэмакратычнага рэжыму, сябры JEF і іншыя актывісты па правах чалавека зноў распаўсюдзяць сваю ідэю свабоды, сымбалічна завязаўшы рот вядомым статуям у гарадах усяго сьвету, такім чынам не даючы ім выказацца — зусім як у сытуацыі, у якой апынаюцца грамадзяне Беларусі кожны дзень. JEF-Europe патрабуе ад Эўразьвязу выкананьня канкрэтных абавязацельстваў у Беларусі, каб гарантаваць свабодныя і справядлівыя выбары, павагу да правоў чалавека, свабоду прэсы і няўрадавых арганізацый, а таксама свабоду слова для ўсіх грамадзянаў. Калі сытуацыя ў Беларусі не палепшыцца, Эўрасаюз павінен паўторна ўвесьці візавыя абмежаваньні для высокіх чыноўнікаў: адмяніць прыпыненьне санкцый і працягнуць ужываньне абмежавальных захадаў, кшталту замарожваньня актываў».

Элізабет Вэл, каардынатар акцыі «Вольная Беларусь», кажа: «Эўрапейскі саюз — гэта пасьпяховы праект міру і дэмакратыі, але JEF не можа прызнаць праект скончаным, пакуль усе грамадзяне Эўропы не змогуць жыць у мірных і дэмакратычных грамадзтвах. Каб вырашаць праблемы глябальнага сьвету, які зьмяняецца, Эўразьвяз павінен граць больш актыўную ролю ў міжнароднай палітыцы, і эўрапейскія грамадзяне павінны асудзіць усе формы дыктатуры. 18 сакавіка JEF зробіць гэта, завязаўшы рот статуям па ўсім сьвеце!»

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .