Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай "Малады фронт" чарговы раз падаў у Мінюст дакумэнты на рэгістрацыю Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

"Малады фронт" чарговы раз падаў у Мінюст дакумэнты на рэгістрацыю

28.02.2010 15:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

28 лютага ў Міністэрства юстыцыі Беларусі былі пададзены дакумэнты на рэгістрацыю грамадзкага аб'яднаньня "Малады фронт". Дакумэнты, ня гледзячы на выходныя, прынялі.

Як падае , дзяжурны супрацоўнік Мінюсту прыняў дакумэнты, заявіўшы маладзёжным актывістам, што паведамленьне аб іх рэгістрацыі лідэры арганізацыі атрымаюць пазьней.

Чарговы ўстаноўчы зьезд "Маладога фронту" прайшоў у Менску 30 студзеня з удзелам 86 дэлегатаў. Заснавальнікам аб'яданьня выступіў 81 чалавек. Гэта ўжо шостая з 2000 году спроба легалізаваць маладзёжную арганізацыю.

Лідэр аб'яднаньня Зьміцер Дашкевіч заявіў, што не спадзяецца на станоўчае рашэньне чыноўнікаў Мінюсту. Тым ня менш, сказаў ён, спроба зарэгістраваць арганізацыю зьяўляецца "своеасаблівай перастрахоўкай" для таго, каб актывісты "Маладога фронту" не прыцягваліся да адказнасьці па артыкуле 193-1 Крымінальнага кодэксу (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

"Чым больш мы будзем рабіць спробаў рэгістрацыі, тым цяжэй будзе праваахоўным органам перасьледаваць нашых актывістаў па гэтым артыкуле", — мяркуе Дашкевіч.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што калі аб'яднаньне зноў не зарэгіструюць, "Малады фронт" будзе праводзіць устаноўчыя зьезды раз у квартал.

"Кожныя тры месяцы мы будзем праводзіць устаноўчыя зьезды, і Міністэрства юстыцыі павінна будзе даваць нам заканадаўча абгрунтаваныя адказы, чаму яны не рэгіструюць арганізацыю", — сказаў Дашкевіч.

Цяпер "Малады фронт" мае статус міжнароднага маладзёжнага грамадзкага аб'яднаньня. У 2007 годзе ён быў афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .