Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Магілёўскі гарвыканкам забараніў тры сацыяльныя пікеты Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Магілёўскі гарвыканкам забараніў тры сацыяльныя пікеты

17.08.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў актывістам створанай Партыі свабоды й прагрэсу правесьці тры пікеты. Партыйцы зьбіраліся выставіць іх у трох спальных раёнах, каб сабраць подпісы жыхароў пад зваротам да ўлады, каб тая пачала вырашаць актуальныя мясцовыя праблемы.

Як паведаміў “Свабодзе” адзін з заяўнікаў Юры Стукалаў(на здымку) , чыноўнікі матывавалі сваю адмову тым, што абраныя месцы для пікетаў не зьяўляюцца вызначанымі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Ліст з адмовай падпісаў новы намесьнік старшыні гарвыканкаму Ігар Шардыка.

Юры Стукалаў: “Адказ абсалютна шаблённы. Нам адпісалі, што вызначанае гарвыканкамам месца знаходзіцца па вуліцы Чалюскінцаў, 64А. У заяўках мы ўказалі, што зьбіраць подпісы будзем за вырашэньне канкрэтных праблемаў канкрэтных раёнаў. У правядзеньні ж пікетаў на вуліцы Чалюскінцаў мы ня бачым ніякага сэнсу, бо яна папросту не знаходзіцца ў гэтых раёнах. Мы таксама зьвярталі ўвагу чыноўнікаў, што на вызначанай імі пляцоўцы вісяць шыльды “Небясьпечная зона”. Яны ніяк на нашы довады не адрэагавалі. Ясна, што чыноўнікі баяцца адказнасьці. Мы прадбачылі іх адмову й цяпер разглядаем магчымасьць падаць на гарвыканкам пазоў у суд”

На адным зь пікетаў актывісты меліся зьбіраць подпісы за рамонт ходнікаў у мікрараёне "Саломінка", на другім — за будаўніцтва паліклінікі ў раёне вуліцы Дзімітрава, і на трэцім — за рамонт дарогі ў гаражным каапэратыве акцыянэрнага таварыства "Хімвалакно".

Акрамя збору подпісаў на пікетах партыйцы зьбіраліся раздаваць зварот з анкетай выбарца ад Аляксандра Мілінкевіча.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Каментары

13.06.2011 00:50 - Martha

That's way more cveler than I was expecting. Thanks!

14.06.2011 08:24 - plgrrgsczk

N331j0 , [url=http://iwsjafvohgrf.com/]iwsjafvohgrf[/url], [link=http://urpealanojpf.com/]urpealanojpf[/link], http://bdembocncpmj.com/

16.06.2011 05:16 - xrgfbykthxx

lozWlq xjgendxkctgr


  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .