Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай МЗС Польшчы заклікае беларускія ўлады вярнуць Польскі дом Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

МЗС Польшчы заклікае беларускія ўлады вярнуць Польскі дом

19.02.2010 14:35 - Крыніца: Хартыя'97

Міністэрства замежных справаў Польшчы настойвае на тым, каб Польскі дом быў перададзены неафіцыйнаму Саюзу палякаў у Беларусі.

Пра гэта заявіў у сойме прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства Польшчы Ян Баркоўскі.

«Нашыя ўмовы, якія высоўваюцца ўладам Беларусі, прадугледжваюць вяртанне ўласнасці польскай меншасці, як гэта было да перыяду напружанасці, які распачаўся ў апошнія тыдні», - адзначыў Ян Борковский.

Пры гэтым ён дадаў, што Варшава разлічвае на правядзенне перамоваў, якія прывялі б да перадачы Саюзу палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс польскіх дамоў, «якія былі страчаныя і не служаць справе польскай меншасці», прыводзіць словы польскага дыпламата.

У цяперашні час, заявіў Ян Баркоўскі, паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі краінамі ідзе «прагматычнае эканамічнае супрацоўніцтва, якое не лічыцца з тымі катэгорыямі, якія для Польшчы надзвычай важныя».

На гэтым тыдні суд Валожынскага раёна прыняў рашэнне аб перадачы Польскага дома ў Івянцы праўладнаму Саюзу палякаў на Беларусі. У той жа час польскія ўлады настойваюць на тым, каб Польскі дом быў перададзены неафіцыйнаму Саюзу палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Варшава лічыць, што беларускія ўлады ў 2005 годзе арганізавалі раскол польскай меншасці (на два Саюзы палякаў), каб стварыць лаяльную сабе польскую арганізацыю.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .