Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай МУС выступае супраць продажу піва на спартыўных аб'ектах Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

МУС выступае супраць продажу піва на спартыўных аб'ектах

12.03.2010 23:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Міністэрства ўнутраных справаў выступае супраць продажу і ўжываньня піва на спартыўных аб'ектах, заявіў намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку МУС Віктар Палей 12 сакавіка ў Доме футболу на штогадовай нарадзе па пытаньнях бясьпекі на стадыёнах.


Як паведамляе агенцтва , Палей адзначыў, што нядаўна ўведзена адказнасьць за ўжываньне піва ў грамадзкіх месцах. Акрамя таго, як паказвае вопыт "Менск-Арэны", на тых аб'ектах, дзе ёсьць кафэ, большасьць балельшчыкаў, якія набылі піва, свае месцы на трыбунах ужо не займаюць.

Удзельнікі нарады ўзьнялі пытаньне, чаму на стадыёны, дзе курэньне забаронена, цыгарэты праносіць можна, а бутэльку вады нельга, хоць такая ж вада на стадыёне прадаецца. На гэта некаторыя супрацоўнікі міліцыі заявілі, што ў бутэльках, якія прыносяць з сабою, можа быць ня толькі вада, але і гаручая вадкасьць, а нюхаць кожную – ня выйсьце са становішча.

Кажучы пра павышэньне ўзроўню бясьпекі на стадыёнах, Палей агучыў шэраг прапановаў, сярод якіх абсталяваньне стадыёнаў стацыянарнымі мэталадэтэктарамі. Прадстаўнік МУС прапанаваў гэта зрабіць адным з пунктаў патрабаваньняў да ліцэнзаваньня клюбаў. "Магчымасьцяў нашых пераносных" рамак "хопіць на два гады, бо акрамя футболу ёсьць яшчэ іншыя мерапрыемствы", – адзначыў Палей. Паводле яго інфармацыі, у мінулым годзе адна стацыянарная "рамка" каштавала 7 млн. рублёў. Пакуль мэталадэтэктары (дзьве адзінкі) закуплены для стадыёну ў Баранавічах за кошт гарвыканкаму.

Прадстаўнік МУС прапанаваў кіраўнікам клюбаў і дырэктарам стадыёнаў правесьці сустрэчы з заўзятарамі, каб "абгаварылі іх паводзіны і ўзаемадзеяньне"; арганізаваць працу па стварэньні афіцыйных фан-клюбаў, аб'яднаўшы розныя групоўкі. "Ёсьць групоўкі, якія не ідуць на кантакт, але інфармацыя пра іх у нас ёсьць", – адзначыў Палей.

Акрамя таго, "насьпявае неабходнасьць" укараніць на прыкладзе аднаго-двух клюбаў, напрыклад менскага "Дынама", "сыстэму стуардаў", якія замянілі б на стадыёне супрацоўнікаў МУС. "Мы гатовыя абмеркаваць пытаньне аб іх абавязках", – заявіў прадстаўнік міністэрства. Па яго словах, у гэтым пытаньні неабходна рухацца сямімільнымі крокамі. "Міжнародныя інспэктары і дэлегаты, калі бачаць у нас на стадыёне столькі міліцыі, зьдзіўляюцца: у вас будзе вайна на стадыёне?" – сказаў Палей.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .