Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Мітынг беларусаў каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Мітынг беларусаў каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку

24.03.2008 18:12 - Крыніца: Радыё Свабода

24.03.2008 11:01

У суботу, 22 сакавіка, беларусы Амэрыкі, пераважна моладзь, правялі мітынг каля будынку штаб-кватэры ААН на Першай Авэню ў Нью-Ёрку.


На мітынгу гучалі беларускія песьні і вершы, а арганізатары ўсім удзельніцам дарылі бел-чырвона-белыя ружы. Фатаздымкі і відэа з мітынгу ў Нью-Ёрку :

Сьвяточны мітынг у гонар 90-х угодкаў БНР і ў падтрымку змаганьня супраць дыктатуры Лукашэнкі арганізавала Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне і Згуртаваньне беларускай моладзі Амэрыкі . У мітынгу ўзялі удзел некалькі дзясяткаў чалавек.

У часе мітынгу выступілі старшыня нью-ёрскага аддзелу БАЗА Віталь Зайка, лідэры ЗБМА Мікалай Цімашэнка і Мікіта Агароднік. Старшыня Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі Мікалай Цімашэнка напомніў пра трэцюю гадавіну падзеяў у Менску на Кастрычніцкай плошчы і заклікаў аддаць даніну пашаны мужнасьці змагароў Плошчы.

Аляксандра Макарук, сяброўка Згуртаваньня беларускай моладзі Амэрыкі, падзялілася сваімі ўражаньнямі пасьля мітынгу:

''У гэтую суботу я ўзяла удзел у мiрнай дэманстрацыi, прысьвечанай Дню незалежнасьцi нашай краiны. Акрамя таго, што мы мелi мажлiвасьць пабачыць i павiтаць адзiн аднаго, мы згадалi пра цяжкi шлях радзiмы да гэтай выдатнай даты і пра тое, чаму нам загадвалi забыць аб ёй, чаму зьмянiлi наш сьвяты сьцяг i чаму мы павiнны былi сустрэцца тут, у Злучаных Штатах, з плякатамi пад дзьвярыма ААН, а ня з роднымi ў Беларусi. I радасна, i сумна… А павiнна быць шчасьлiва! Хочацца, каб кожны зь беларусаў меў мажлiвасьць вольна сьвяткаваць гэты дзень... Са сьвятам! Гэта наш дзень нараджэньня!”

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Каментары

29.01.2012 01:27 - Gildas

Arctiles like this just make me want to visit your website even more.

29.01.2012 10:25 - tduwbpefct

4uF4gO hxnkghmjdmrg

31.01.2012 08:21 - hzyoch

Y0Rwmj fsggvgoicamo

01.02.2012 08:30 - xpzlagp

aJ7bWw , [url=http://psjcjkdjyvjr.com/]psjcjkdjyvjr[/url], [link=http://uwuibiufrmit.com/]uwuibiufrmit[/link], http://igxtiwoxnejo.com/


  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

дизайн укладки плитки Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .