Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Мілінкевіч патрабуе паправіць Выбарчы кодэкс Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Мілінкевіч патрабуе паправіць Выбарчы кодэкс

09.08.2010 17:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Лідэр руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч заклікаў Палату прадстаўнікоў прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая гарантуе прадстаўнікам кандыдатаў удзел у падліку галасоў.

Ліст А. Мілінкевіча адрасаваны старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзімеру Андрэйчанку, паведамляе прэсавая служба Руху.

Аляксандар Мілінкевіч нагадвае ў сваім звароце, што ў краіне па-ранейшаму існуе постымпэрская пагроза страты незалежнасьці. Каб абараніць сувэрэнітэт і разьвіваць эканоміку, краіне неабходна сыстэмнае рэфармаваньне ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сфэрах. Галоўным партнэрам у пераўтварэньнях, паводле лідэра руху "За свабоду", можа і гатовы стаць Эўрапейскі Зьвяз.

Аляксандар Мілінкевіч заклікае праявіць волю да выразных і маштабных пераменаў. Ён прапануе Палаце прадстаўнікоў на пазачарговай сэсіі 7 верасьня прыняць папраўку ў Выбарчы кодэкс, якая будзе гарантаваць кожнаму незалежнаму кандыдату ў прэзыдэнты наяўнасьць яго прадстаўнікоў у складзе выбарчых камісіяў усіх узроўняў.

"Так робіцца ва ўсіх цывілізаваных краінах, нават у суседніх Украіне і Расіі. Гэта можа стаць першым крокам па дэмакратызацыі палітычнага жыцьця. Сумленны і сумесны падлік галасоў — перадумова прызнаньня выбараў за мяжой і даверу да іх вынікаў саміх беларусаў", — падкрэсьлівае Аляксандар Мілінкевіч.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .