Лідэр руху «За свабоду» выступіў з заявай адносна правядзеньня сёлетняга «Чарнобыльскага шляху». У прыватнасьці, Аляксандар Мілінкевіч адзначае:
«Чарнобыльскі шлях» набывае новую актуальнасьць, таму я бяру на сябе ініцыятыву па яго правядзеньні. Чарнобыльскі шлях-2008 паслужыць далейшаму разгортваньню кампаніі па недапушчэньні будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі».
Нагадаем, што традыцыйна апазыцыя праводзіць гэтую маніфэстацыю 26 красавіка – у дзень Чарнобыльскай трагедыі.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.