Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Міліцыянты вярнулі падпісныя аркушы актывісту “Гавары праўду” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Міліцыянты вярнулі падпісныя аркушы актывісту “Гавары праўду”

24.08.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Магілёўскаму актывісту руху "Гавары праўду" Ігару Каваленку сёньня вярнулі канфіскаваныя 13 жніўня незапоўненыя падпісныя аркушы за вылучэньне Уладзімера Някляева дэпутатам на Чацьвёрты ўсебеларускі народны сход. 1071 падпісны аркуш міліцыянты забралі падчас ператрусу машыны актывіста.

Ігар Каваленка: “Мне патэлефанавалі з апорнага пункту міліцыі й сказалі прыехаць і забраць друкаваную прадукцыю, якую канфіскавалі пры дапамозе дзяржаўтаінспэкцыі. Гэта так званыя пустаграфы, незапоўненыя падпісныя аркушы. Я ў маёра запытаў: “Што ніякай крамолы ў іх не знайшлі?”. Ён адказаў: “Не знайшлі”. Склалі пратакол апытаньня. Там пазначылі, якую дабрачынную арганізацыю я ачольваю. Што яна робіць. Запытвалі ў мяне, ці знаходжуся я ў палітычных апазыцыйных партыях. Маёр запытаўся: “Ці прайшоў усебеларускі народны сход?”. Я адказаў: “Яшчэ не прайшоў, таму гэтыя аркушы нам яшчэ спатрэбяцца”. Ён неяк адразу сумеўся, аднак загад жа ў яго, відаць, быў — аддаць аркушы, і ён іх аддаў. Яны, відаць, думалі, што сход ужо прайшоў”.

Пасьля ператрусу міліцыянтамі машыны Каваленкі невядомыя сапсавалі дзьверы ў офісе руху “Гавары праўду”. Міліцыя шукае зламысьнікаў. Рамонт дзьвярэй абышоўся актывістам у 140 тысяч рублёў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .