Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Міліцыянты ў пошуку спартовай карупцыянэркі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Міліцыянты ў пошуку спартовай карупцыянэркі

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Служба барацьбы з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі пацьвердзіла чарговы факт карупцыі ў беларускім спорце. У крадзяжы ў асабліва буйных памерах шляхам злоўжываньня службовым становішчам падазраецца экс-кіраўніца Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту Марыя Крышталь.

Як стала вядома інтэрнэт-выданьню «Беларускія навіны», крымінальная справа распачатая 1 сакавіка паводле артыкулу 210 ч. 4 Крымінальнага кодэксу, санкцыі па якім прадугледжваюць пакараньне ад 5 да 12 гадоў.

Паведамляецца, што да крымінальнай справы спрычыніліся падзеі трохгадовай даўнасьці, калі спадарыня Крышталь, якая на той момант сумяшчала пасады дырэктаркі цэнтру і галоўнага сакратара Беларускай фэдэрацыі плаваньня, у складзе дэлегацыі нацыянальнай зборнай Беларусі знаходзілася ў Аўстраліі на чэмпіянаце сьвету па водных відах спорту. Сьледзтва падазрае, што чыноўніца склала фальшывыя дакумэнты аб выдатках чальцоў дэлегацыі, атрымаўшы ад арганізатараў спаборніцтваў наяўнымі звыш 60 тысяч даляраў, якія ўрэшце «прысабечыла».

У Міністэрстве спорту і турызму заявілі, што Марыя Крышталь у іхняй сыстэме больш не працуе. Зь іншых крыніцаў журналістам стала вядома, што жанчына знаходзіцца па-за межамі краіны і супрацоўнічаць са сьледзтвам, відавочна, асаблівага намеру ня мае.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .