Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Міліцыя запатрабавала «маральную кампенсацыю» за бел-чырвона-белы сцяг Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Міліцыя запатрабавала «маральную кампенсацыю» за бел-чырвона-белы сцяг

04.03.2010 12:35 - Крыніца: Хартыя'97

Сяргея Каваленку, які вывесіў на галоўнай ёлцы Віцебска нацыянальны сцяг, дапыталі ва ўпраўленні папярэдняга расследавання УУС Віцебскага выканкама.

Азнаёміўшыся з матэрыяламі сваёй справы, Сяргей Каваленка даведаўся, што трое супрацоўнікаў міліцыі патрабуюць ад яго па 10 мільёнаў рублёў за нібыта прычыненую ім маральную шкоду, паведамляе .

Допыт 3 сакавіка стаў першай сустрэчай Сяргея Каваленкі з ужо трэцім следчым па яго крымінальнай справе. Андрэй Баранаў змяніў на гэтай пасадзе Таццяну Тулаеву і Аксану Уравіцкую. Акрамя актывіста, дапытвалі і яго жонку. Новы следчы пацікавіўся ў жонкі Каваленкі, ці ёсць у іх дома швейная машынка – ці сшыў сцяг актывіст КХП-БНФ сам.

«Жонка адказала, што швейнай машынкі ў нас няма, і заявіла, што жадае стаць маім абаронцам у судзе, таму на пытанні адказваць не мае намеру, – распавёў Сяргей Каваленка. – Я ж адказаў: тое, дзе я ўзяў сцяг, не вашая справа. Я лічу, што кожны беларус мае права мець у сваёй кішэні сцяг і даставаць яго калі і дзе хоча».

Андрэй Баранаў паведаміў актывісту, што следства па яго справе скончанае і на працягу месяца ён можа азнаёміцца з усімі матэрыяламі. Нагадаем, што за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ёлцы ў дачыненні да Каваленкі ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Між тым, падчас допыту Каваленка даведаўся, што ад яго за прычыненне маральнай шкоды па 10 млн рублёў патрабуюць супрацоўнікі міліцыі. Яны лічаць, што пры затрыманні актывіст абражаў іх.

«Я лічу, што гэта бандыцскі метад вымагання грошай людзей, якія займаюць не свае пасады», – падагульніў апазіцыянер.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .