Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Міліцыя захапіла Польскі дом у Івянцы (Абноўлена) Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Міліцыя захапіла Польскі дом у Івянцы (Абноўлена)

08.02.2010 18:35 - Крыніца: Хартыя'97

Міліцыя захапіла Польскі дом у Івянцы (Абноўлена)

Актывістаў Саюза палякаў, якія знаходзяцца ў будынку, - у асноўным, гэта былі пенсіянеры - супрацоўнікі міліцыі выштурхалі з ужываннем сілы.

У Польскі дом у Івянцы, які належыць непрызнанаму беларускімі ўладамі Саюзу палякаў, супрацоўнікі міліцыі разам з судовымі выканаўцамі ўварваліся днём 8 лютага. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў актывіст Саюза палякаў, журналіст Анджэй Пачобут.

«Міліцыя захапіла будынак Польскага дома. Яны знаходзяцца ў будынку, сам Дом таксама акружаны міліцыянтамі. Да захопу ўнутры знаходзіліся актывісты нашай арганізацыі, у тым ліку лідэр Івянецкага аддзялення Саюза палякаў Тэрэза Собаль. Чаму прыйшлі судовыя выканаўцы - незразумела, ніякага рашэння суда не было.

Судовыя выканаўцы апісалі маёмасць Польскага дома. Адначасова была выстаўлена ахова на ўваходах, каб не пускаць сябраў СПБ, якія спрабуюць трапіць унутр. Паўтараюцца падзеі 2005 года ў Гародні. Фактычна сілай беларуская дзяржава захапіла будынак грамадскага аб'яднання. Гэта скандал», - паведаміў Пачобут.

Каля 17.00, як паведаміў Анджэй Пачобут, супрацоўнікі міліцыі выгналі з будынку ўсіх змешчаных там актывістаў непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі. «Людзей выштурхоўвалі, выцягвалі за рукі, за ногі. А сёння ж працоўны дзень, у будынку Польскага дома знаходзіліся, у асноўным, пенсіянеры, людзі сталыя. Тыя ж міліцыянты ўвялі ў будынак Станіслава Бурачэўскага, які прызначаны кіраўніком Івянецкага аддзялення праўладнага Саюза палякаў», - паведаміў Пачобут сайту charter97.org.

Па дарозе ў Івянец аўтамабіль з журналістам Анджэем Пачобутам быў спынены супрацоўнікамі міліцыі. Затрыманы вадзіцель Аляксей Салей. Міліцыянты заявілі, што ў яго нібыта падробленыя правы кіроўцы. Анджэй Пачобут быў вымушаны дабірацца ў Івянец на папутных машынах.

Нагадаем, што гэта не першая спроба ўладаў захапіць будынак. 21 студзеня праўладны Саюз палякаў спрабаваў правесці тут з'езд, мэта якога была зрушыць з пасады кіраўніка Івянецкага аддзялення СПБ Тэрэзу Собаль. Актывістку непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Тэрэзу Собаль абвінавачваюць у злоўжыванні, якое нібыта складаецца ў тым, што ў 2004 годзе па загадзе тагачаснага кіраўніка Саюза палякаў Тадэвуша Кручкоўскага Польскі дом у Івянцы атрымаў матэрыяльную дапамогу. Нягледзячы на тое, што тэрмін даўніны ўжо скончыўся, крымінальная справа ў дачыненні да Тэрэзы Собаль была ўзбуджаная.

Саюз палякаў Беларусі лічыць дзеянні ўладаў правакацыяй і ўпэўнены, што такім чынам улады хочуць паставіць на пасаду мясцовай арганізацыі СПБ лаяльнага ім чалавека.

Саюз палякаў Беларусі быў «расколаты» пры дапамозе беларускіх уладаў некалькі гадоў таму. Падкантрольная ўладам частка арганізацыі з'яўляецца афіцыйна прызнанай. СПБ на чале з Анжалікай Борыс, які падтрымліваецца урадам Польшчы, падвяргаецца ў Беларусі ганенням.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



4 верасьня 2010
« 2010 г.
« Верасень
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   


Рознае:

Золотая осень! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .