Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Міліцыя зацікавілася швейнымі машынкі апазіцыянераў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Міліцыя зацікавілася швейнымі машынкі апазіцыянераў

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Хартыя'97

3 сакавіка віцебская міліцыя правяла допыт Сяргея Каваленкі, які вывесіў бел-чырвона-белы сцяг у цэнтры горада, а таксама яго жонкі.

Жонка Сяргея Каваленкі ў адпаведнасці з парадай адваката выкарыстоўвала сваё права не даваць паказанні, якія могуць быць скарыстаныя супраць мужа, перадае .

Алена Каваленка распавяла, што адказала ўсяго на адно пытанне следчага з упраўлення папярэдняга расследавання УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэя Баранава. Яго цікавіла, ці ёсць у іх дома швейная машынка.

Жонка апазіцыянера сказала, што няма, хоць пытанне яе здзівіла: міліцыянты праводзілі ператрус у іх дома, калі Сяргея Каваленку затрымалі за сцяг. Пытанне пра швейную машынку тады не ўзнікала - канфіскавалі толькі некалькі незалежных друкаваных выданняў.

Алена Каваленка мяркуе, што следчы спрабуе высветліць, адкуль узяўся бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны яе мужам 7-га студзеня, і ці можна знайсці верагодных саўдзельнікаў.

Разам з жонкай на допыт выклікалі і самога Сяргея Каваленку. Допыт пачаўся раніцай з перапынкам на абед і працягнецца пасля 14 гадзін дня. Апазіцыянера абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу - за грубае парушэнне грамадскага парадку і супраціў прадстаўнікам органаў унутраных спраў. За гэта Сяргею Каваленку пагражае да 6 гадоў турэмнага зняволення.

Нагадаем, што 7 студзеня на галоўнай ёлцы горада з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг. За гэта быў затрыманы 34-гадовы актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка. Пастановай пракурора Віцебска 10 студзеня апазіцыянер быў змешчаны ў СІЗА на два месяцы. У дачыненні да яго ўзбуджаная справа па артыкуле 339, частка 2 КК (хуліганства, здзейсненае паўторна, альбо групай асобаў, альбо звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання). 12 студзеня апазіцыянер быў вызвалены пад падпіску аб невыяздзе.

Пасля гэтага ў Віцебску пачаліся арышты і ператрусы ў дамах апазіцыянераў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .