Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Мікола Статкевіч: «Плошча Бангалор да сьвяткаваньня 90–годзьдзя БНР абсалютна непрымальная» Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Мікола Статкевіч: «Плошча Бангалор да сьвяткаваньня 90–годзьдзя БНР абсалютна непрымальная»

22.03.2008 13:23 - Крыніца: Хартыя'97

Менскія ўлады дазволілі правядзеньне маніфэстацыі на ўгодкі БНР ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Заяўнік акцыі, адзін з ініцыятараў грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Мікола Статкевіч лічыць такі дазвол абразьлівым, што да нацыянальнага сьвята Дня Волі.

У інтэрвію “Радыё Свабода” ён заклікаў усіх прыйсьці 25 сакавіка на плошчу Якуба Коласа

- Асабіста я прыйду на плошчу Якуба Коласа 25 сакавіка а 18 гадзіне і заклікаю зрабіць гэтак жа ўсіх тых, для каго гэтая дата і незалежнасьць Беларусі важныя.

- Заяўнікі склалі зь сябе адказнасьць за тое, што будзе адбывацца?

- Ня ўсе. Я ня склаў зь сябе адказнасьці. Я склаў адказнасьць за наступствы. А калі мы ўсе складзем адказнасьць за акцыю – яна ж будзе некіруемая.

- У часе вулічных акцый сярод лідэраў апазыцыі бывалі розныя меркаваньні адносна маршруту шэсьцяў, але вы заўсёды цьвёрда стаялі на тым, што на Бангалор ісьці нельга. Ці будзе сёлета адзінства сярод лідэраў апазыцыі, што да сьвяткаваньня Дня Волі?

- Будзе адзіная пазыцыя – хаця б таму, што я ўваходжу ў лік заяўнікаў, і я не дапушчу Бангалору. Зараз існуе агульная пазыцыя, што плошча Бангалор да 90–годзьдзя сьвяткаваньня БНР абсалютна немагчымая.

Мы зьбярэмся на плошчы Якуба Коласа і будзем спрабаваць прайсьці заяўленым маршрутам. Вельмі важна для мяне, каб акцыя прайшла з выхадам на праезную частку, бо інакш гэта будзе проста здрадай тым маладым людзям, якія зараз праходзяць па крымінальнай справе за акцыі ў студзені, калі яны ўпершыню за тры гады вывелі дэманстрантаў на праезную частку і за гэта маюць крымінальную справу. Калі зараз усе акцыі будуць адбывацца нармальна, як у любой іншай краіне – па праезнай частцы – то крымінальны артыкул за тое, што людзі ідуць не па тратуары ў часе дэманстрацыі – проста ня будзе ўжывацца.

- З вашага гледзішча: якая акцыя апазыцыі з нагоды Дня Волі была найбольш пасьпяховай у часы незалежнай Беларусі?

- Па розгаласе, па эфэкту я б выдзеліў тры акцыі. Акцыю 93 году, калі ў часы незалежнай Беларусі зноў пачалася вайна за незалежнасьць – вулічная вайна, я так гэта заву. Бо ўрад Кебіча пачаў гандлявацца з Расеяй: уводзіць ці ня ўводзіць расейскі рубель – тады 10 тысяч менчукоў прайшліся па праспэкце Незалежнасьці. Яна была цікавая тым, што там была арганізаваная калёна БЗВ – тысяча вайскоўцаў запасу пад барабанны бой прайшлі, і гэта аказала такое ашаламляльнае ўзьдзеяньне, што на пэўны час затармазіліся гаворкі пра аб'яднаньне.

Акцыю 96 году, якую ўзначальваў Зянон Пазьняк, дзе ўпершыню пасьля вулічнай паўзы ў адказ на намер падпісаць дамову аб СНД, вельмі шмат людзей нечакана выйшла на вуліцы, і было вельмі жорсткае супрацьстаяньне з супрацоўнікамі міліцыі. Гэтай акцыяй, напэўна, пачалася найбольш актыўная фаза вулічнай вайны за незалежнасьць, калі ня маючы большасьці ў грамадзтве на падтрымку незалежнасьці, дэмакратычныя сілы аказвалі ціск на ўрад, ад якога залежала гэтая незалежнасьць – каб ён яе не здаваў.

І, мабыць, апошняя акцыя з гэтай сэрыі – 2000 год. Розгалас зрабіла сама ўлада, ачапіўшы плошчу Якуба Коласа БТРамі, салдатамі з сабакамі, нахапалі журналістаў. Усё роўна адбыліся дэманстрацыі па пэрымэтру плошчы, але быў вялікі сусьветны розгалас. Вось гэтыя акцыі – калі ішла барацьба за незалежнасьць – былі інфармацыйна найбольш эфэктнымі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .