Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Міхася Башуру могуць перавесьці ў Жодзінскі ізалятар Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Міхася Башуру могуць перавесьці ў Жодзінскі ізалятар

17.08.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч Актывісту кампаніі "Гавары праўду" Міхасю Башуру выставілі абвінавачаньне ў падробцы дакумэнтаў, за што яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня. Не выключаецца, што заўтра затрыманага перавядуць ў Жодзінскі ізалятар.

Актывіста абвінавацілі паводле 1 і 2-ой частак 380 артыкулу Крымінальнага кодэксу. Гэта "Падробка, выраб, выкарыстоўваньне альбо збыт падробленых дакумэнтаў, штампаў, пячатак, блянкаў". Максымальнае пакараньне — да трох гадоў зьняволеньня ці 5 гадоў абмежаваньня волі, хаця суд можа абмежавацца і грашовым штрафам. У другой палове 16-га жніўня сьледчы Савецкага РАУС Менска выставіў Міхасю Башуру гэтае абвінавачаньне і падпісаў пастанову аб далейшым ўтрыманьні яго пад вартай.

Паводле адваката Тамары Сідарэнкі, Башура не прызнае сябе вінаватым.

Тамара Сідарэнка"Мы лічым, што гэта вынік памылкі, а не нейкага намеру. Сапраўды, зьвесткі аказаліся недакладнымі, гэта ён сам вёў падлікі, але памыліўся. Гэта толькі памылка. Такім чынам мы віну не прызнаем."

Адвакат Тамара Сідарэнка ўжо накіравала скаргу ў пракуратуру на незаконнае, як яна лічыць, утрыманьне Міхася Башуры пад вартай. Паводле адваката, з удзелам Міхася Башуры актыўна вядуцца сьледчыя дзеяньні. Тамара Сідарэнка не выключае, што сьледзтва па справе завершыцца да канца жніўня.

Дзеяньні, якія інкрымінуюць Башуру, адбываліся 2 гады таму. Паводле сьледзтва, Міхась Башура, каб атрымаць крэдыт, прадставіў падробленую даведку аб прыбытках.

Зь вечара 6-га жніўня да гэтага часу Міхася Башуру ўтрымліваюць у менскім ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. На ўмовы ўтрыманьня, паводле сваякоў, ён ня скардзіцца. Зь іншых крыніц стала вядома, што 18 жніўня актывіста могуць перавезьці ў жодзінскі сьледчы ізалятар, вядомы сваімі больш жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня вязьняў.

У кампаніі "Гавары праўду" кажуць пра палітычна матываваны перасьлед актывіста Міхася Башуры і нагадваюць, што менавіта з арандаванай ім кватэры бясьсьледна зьніклі дзесяткі тысяч подпісаў, сабраных актывістамі кампаніі за перайменаваньне адной з вуліц Менску ў вуліцу Васіля Быкава.

Прэсавы сакратар кампаніі "Гавары праўду" Юлія Дранчук нагадала пра рэпрэсіі, якія абрынуліся на актывістаў кампаніі "Гавары праўду" ў траўні: офіс кампаніі быў апячатаны, ў дзесяткаў актывістаў забралі кампутары, аргтэхніку і грошы. Ці што вярнулі?

"Па ўсіх гэтых кампутарах, аргтэхніцы і гэтак далей ніякіх вяртаньняў не было, акрамя таго, што аднаму нашаму актывісту вярнулі адзін кампутар. У яго забралі шмат чаго, але дамогся ён урэшце, што вярнулі кампутар, які належаў ягонаму сыну".



Дагэтуль ў Ленінскім РАУС Менску вядзецца справа аб распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі. Паводле гэтай справы на 3 дні былі затрыманыя кіраўнік кампаніі "Гавары праўду" Уладзімер Някляеў, а таксама журналісты Андрэй Дзьмітрыеў і Сяргей Вазьняк, а офіс кампаніі на праспэкце Машэрава быў апячатаны.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .