Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Лукашэнка загадаў навучыць расейцаў, як тушыць пажары Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Лукашэнка загадаў навучыць расейцаў, як тушыць пажары

12.08.2010 15:45 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць аказаць дадатковую, "на якую здольныя", дапамогу Расеі ў тушэньні пажараў і падтрымаць сельскую гаспадарку пацярпелых ад засухі расейскіх рэгіёнаў.

Падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Татарстану Рустамам Міньніханавым ён заявіў пра гатоўнасьць "сфармаваць і накіраваць новыя атрады" ў Расею, перадае .

"Ніякай палітыкі тут няма, ня трэба накручваць СМІ. Тут няма абсалютна ніякай палітыкі. Якая можа быць палітыка, калі гараць вёскі? Мы ніколі ня будзем лічыць расейцаў і Расею чужой для сябе краінай і людзьмі. Бяда для нас усіх агульная".

Пры гэтым беларускі прэзыдэнт заявіў, што ў Беларусі таксама складаецца неспрыяльная сытуацыя, асабліва на поўдні. Аднак Беларусь абрала "актыўны мэтад барацьбы з гэтымі ўзгараньнямі" і "ў нас атрымалася захаваць усе вёскі, якія знаходзяцца ў лясах".

А. Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру Сяргею Сідорскаму зьвязацца з губэрнатарам Маскоўскай вобласьці і мэрам Масквы і прапанаваць, як дзейнічаць у барацьбе з тарфянымі пажарамі.

"Хачу падкрэсьліць, што па ўсіх пытаньнях у нас ёсьць пэўны вопыт і мы гатовыя дапамагчы расейцам", — адзначыў кіраўнік Беларусі.

А. Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі "хлеба хопіць, улічваючы наяўнасьць пэўнага запасу. Мы вытрымаем гэты націск, і калі застануцца рэзэрвы, мы вам абавязкова дапаможам у сілу нашых асаблівых адносінаў".

"Калі вам патрэбныя будуць нашы прадукты харчаваньня, то калі ласка", — сказаў прэзыдэнт Беларусі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .