Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Лукашэнка скасаваў вайсковую пракуратуру ў Памежных войсках Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Лукашэнка скасаваў вайсковую пракуратуру ў Памежных войсках

04.03.2010 11:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Кіраўнік Беларусі А.Лукашэнка падпісаў указ №99, паводле якога рэфармуецца структура сьледчых органаў пракуратуры і касуюцца вайсковыя пракуратуры ў некаторых родах войскаў, у тым ліку ў Памежнай службе.


Як падае , указ падпісаны 1 сакавіка.У адпаведнасьці з дакумэнтам сьледчы апарат органаў пракуратуры будзе складацца са сьледчага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры і падпарадкаваных яму сьледчых аддзелаў пракуратураў абласьцей, гораду Менску і прыроўненых да іх спэцыялізаваных пракуратураў.

У склад сьледчага ўпраўленьня Генпракуратуры ўвойдуць намесьнік генпракурора — начальнік сьледчай ўправы Генэральнай пракуратуры, яго намесьнікі — начальнікі аддзелаў, іх намесьнікі, старшыя сьледчыя па асабліва важных справах, сьледчыя па асабліва важных справах, старшыя сьледчыя-крыміналісты, сьледчыя-крыміналісты, памочнікі намесьніка генпракурора — начальніка сьледчай ўправы Генэральнай пракуратуры.

У склад сьледчых аддзелаў пракуратураў абласьцей, гораду Менску і прыраўнаваных да іх спэцыялізаваных пракуратураў увойдуць начальнікі згаданых аддзелаў, іх намесьнікі і памочнікі, старшыя сьледчыя па важнейшых справах, сьледчыя па важнейшых справах, сьледчыя-крыміналісты, а таксама замацаваныя за раённымі (міжраённымі, міжгарнізоннымі) участкамі гэтых аддзелаў старшыя сьледчыя, сьледчыя.

У адпаведнасьці з указам ліквідуюцца: ваенная пракуратура па наглядзе за законнасьцю ў вайсковых частках ВПС і войскаў СПА, ваенная пракуратура па наглядзе за законнасьцю ў органах памежнай службы.

Указ набывае моц 1 ліпеня 2010 года.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .