Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Лукашэнка рыхтуецца да вайны Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Лукашэнка рыхтуецца да вайны

22.03.2008 00:04 - Крыніца: Наша Ніва

У аўторак Аляксандар Лукашэнка правёў нараду па пытаньні ўмацаваньня абароназдольнасьці, правапарадку і бясьпекі дзяржавы. Ці ня ўся прамова першай асобы дзяржавы была збудаваная зьнешняй небясьпецы, якая хутка можа пагражаць нашай краіне.

Найперш Лукашэнка даў уласную ацэнку дыпляматычнаму скандалу між Беларусьсю і ЗША.

«Адразу хачу сказаць, што для краіне гэта не забойча. Жылі мы да гэтага, цяпер жывём ва ўмовах іх так званых санкцый і жыць будзем».

Лукашэнка ўспомніў, што пры вывадзе зь Беларусі ядзернай зброі ЗША абяцала абараняць незалежнасьць нашай краіны, а таксама не прымяняць эканамічных ці нейкіх іншых санкцый. Таму кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што уводзячы санкацыі супраць «Белнафтахіму» ЗША паказалі «цынічнае стаўленьне да міжнароднага права».

Кажучы пра пытаньне ўсталяваньня ў Эўропе сыстэмаў супрацьракетнай абароны Лукашэнка адзначыў:

«Гэта падрывае стратэгічную стабільнасьць. Бліжэйшым часам мы можам апынуцца ў новай, больш напружанай абстаноўцы ў сьвеце і вакол Беларусі, што патрабуе адэкватнага рэагаваньня з улікам нашых нацыянальных інтарэсаў».

На думку Лукашэнкі, сытуацыя з абвяшчэньнем незалежнасьці Косава прадэманстравала «двайныя стандарты многіх дзяржаў».

«Зьявіўся фактычна яшчэ адзін гарачы пункт на мапе плянэты. Сёньня ў Косаве фактычна ідуць баі. Усё гэта вядзе да зьменаў сучаснай архітэктуры эўрапейскай бясьпекі», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Галоўнакамандуючага таксама хвалюе, што афіцэрскі склад больш гаворыць не пра абарону краіны, а пра свой інтарэс.

«Такіх афіцэраў я не разумею. Пацьвярджаю, што кожны павінен жыць нармальна, але ні ў аднаго афіцэра гэта не павінна быць на першым пляне».

Зьміцер Панкавец

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .