Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Лукашэнка ня выключае правалу мытнага саюзу Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Лукашэнка ня выключае правалу мытнага саюзу

11.03.2010 18:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам першага віцэ-прэм’ер, сустаршыню камісіі мытнага саюзу ад беларускага боку Андрэя Кабякова.


Як паведамляе , Лукашэнка заявіў: "Мы будуем Мытны саюз. Але трэба разумець, што ён будзе асуджаны на правал, калі мы ўжо на гэтым этапе пачнём ўносіць нейкія папраўкі, выключэньні, якія супярэчаць гэтым працэсам, прыдумляць нейкую асаблівую мадэль... Калі мы ствараем мытны саюз, то павінны кіравацца яго клясычным паняцьцем, клясычнымі прынцыпамі, якія агульнавядомыя. Менавіта на такі саюз мы згаджаліся першапачаткова. Калі пачаць рабіць агаворкі і канфіскоўваць нафту, нафтапрадукты, газ, цукар, малако, алей, мяса, пшаніцу, то такі мытны саюз, напэўна, ні Расеі, ні Казахстану, ні Беларусі не патрэбны” – кіраўнік Беларусі.

Ён пацікавіўся мэханізмам разьмеркаваньня сум увазнога мыта па бюджэтам трох краін. "Натуральна, гэта несувымерныя каэфіцыенты (Расія імпартуе тавараў у дзесяткі разоў больш, чым мы і Казахстан), але, тым не менш, выбудоўваць трэба палітыку так, каб мы ні ў чым не страцілі. Якая тут мэтадалёгія рахунку? Ці прыйшлі вы да адзінай думкі?" – спытаў Лукашэнка Кабякова.

Ён папярэдзіў віцэ-прэм’ера, як кіраўніка беларускай дэлегацыі ў Камісіі мытнага саюзу: "Мы ні ў якім выпадку не павінны ні падмануць нашых партнэраў, ні паступіцца сваімі інтарэсамі. Мы павінны вызначыцца менавіта зараз, таму што потым, калі гэты працэс стане незваротным, ужо будзе позна змагацца за ўласныя інтарэсы. Мы не настолькі багатыя, каб ахвяраваць нейкімі інтарэсамі. Мы не Казахстан і тым больш не Расея – у іх ёсьць чым ахвяраваць, у іх дастаткова шмат запасаў вуглевадароднай сыравіны".

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .