Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Лукашэнка напазычаў 6 мільярдаў за год Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Лукашэнка напазычаў 6 мільярдаў за год

22.03.2008 00:05 - Крыніца: Наша Ніва

Замежная запазычанасьць Беларусі вырасла за 2007 год на 6 мільярдаў даляраў. Пра гэта паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банку. Гэта рэкордны рост пазыкаў за ўсю гісторыю Беларусі.

Сукупная замежная запазычанасьць Беларусі на 1 студзеня 2008 году склала $12,719 млрд, вырасла за 2007 год на 87,4 % (на $5,932 млрд), паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банку.

Гэта рэкордны рост пазыкаў за ўсю гісторыю Беларусі. Яго прычынай было жаданьне захаваць узровень даходаў насельніцтва і эканамічнага росту ва ўмовах павышэньня цэнаў на расейскія газ і нафту.

За IV квартал замежная запазычанасьць вырасла на 33,1 %, у III квартале — на 3,8 %, у II квартале — на 15,9 % і за I квартал — на 17 %.

У структуры замежнага доўгу запазычанасць органаў дзяржаўнага кіраваньня (урад) за год вырасла ў 3,5 раза да $2,036 млрд. Увесь аб'ём замежнага доўгу ўраду — доўгатэрміновыя пазыкі.

Замежны доўг Нацбанку на 1 студзеня 2008 году склаў $590,9 млн (у тым ліку доўгатэрміновы доўг $240 млн) супраць $0,7 млн на 1 студзеня 2007 году.

Замежная запазычанасьць камэрцыйных банкаў за 2007 год вырасла на 72,9 % да $2,571 млрд. У яе складзе доля доўгатэрміновых замежных пазык паменшала да 42,2 % з 48,5 %.

Замежны доўг нефінансавых сэктараў эканомікі ўзрос на 59,5 % да $6,965 млрд. У яго складзе доля доўгатэрміновых пазык паводле вынікаў 2007 году зьнізілася да 18,8 % з 19,3 % у 2006 годзе.

Запазычанасьць перад прамымі інвэстарамі за 2007 год вырасла на 63 % да $556,4 млн.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .