Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Лукашэнка можа не паехаць у Ерэван Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Лукашэнка можа не паехаць у Ерэван

16.08.2010 14:35 - Крыніца: Хартыя'97

Так лічыць былы намеснік міністра замежных спраў Расеі, дырэктар фонду «Цэнтр палітычных даследаванняў «Кансалтынг» Андрэй Фёдараў.

Інфармацыйная вайна паміж Расеяй і Беларуссю можа перарасці ў вайну эканамічную, калі Аляксандр Лукашэнка адмовіцца ад удзелу ў нефармальным саміце АДКБ.

«Калі ён не прыедзе ў Ерэван, праігнаруе саміт АДКБ, ступень напружанасці паміж нашымі краінамі можа значна павялічыцца. Калі ён знойдзе ў сабе палітычную рашучасць, каб прыехаць і выкарыстаць трыбуну АДКБ для таго, каб выказаць свой пункт гледжання, то магчымы іншы варыянт развіцця падзей», - заявіў Фёдараў у інтэрв'ю .

Нефармальны саміт АДКБ адбудзецца ў Ерэване 20-21 жніўня. Паводле папярэдняй інфармацыі, прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў не плануе праводзіць двухбаковую сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам. Але Фёдараў упэўнены, што, нягледзячы на гэта, Лукашэнка зможа з ім перамовіцца сам-насам і такім чынам пачаць працэс наладжвання ўзаемаадносін паміж нашымі краінамі. Калі ж кіраўнік Беларусі ў Ерэван не паедзе, то напружанне будзе і далей павялічвацца.

«Я цалкам выключаю варыянт з разрывам дыпламатычных адносін. Але я не магу выключыць варыянт, калі беларускі бок можа пайсці на тыя ці іншыя меры дыпламатычнага характару, якія, прынамсі, для беларускага кіраўніцтва пакажуць залежнасць Расеі ад транзіту праз Беларусь», - лічыць Фёдараў.

У той жа час эксперт мяркуе, што беларускі кіраўнік адмовіцца ад паездкі ў Ерэван.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .