Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Лукашэнка: дзяржава не будзе забараняць ігральны бізнес, але ўзмоцніць кантроль за ім Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Лукашэнка: дзяржава не будзе забараняць ігральны бізнес, але ўзмоцніць кантроль за ім

09.03.2010 15:35 - Крыніца: Наша Ніва

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне не варта забараняць ігральны бізнес, а ўзмацніць дзяржаўны кантроль за гэтай сферай дзейнасці. Такое меркаванне ён выказаў сёння на нарадзе, на якой абмяркоўвалася канцэпцыя развіцця ігральнага бізнесу ў Беларусі.

«Пры правільным падыходзе ігральны бізнес можа і павінен стаць дадатковай крыніцай папаўнення бюджэту за кошт падаткаў, садзейнічаць стварэнню новых рабочых месц, прыцягненню турыстаў і інвестыцый у нашу краіну, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — На фоне змяненняў у расійскім і ўкраінскім заканадаўствах у нас ёсць усе шанцы выйсці на вядучыя пазіцыі ў гэтай тонкай, важнай сферы. Дзейнічаць тут неабходна вельмі асцярожна, прадумана і дасведчана, з карысцю для краіны».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што такі спецыфічны від дзейнасці ў сучасных умовах патрабуе асаблівай увагі. У свеце існуюць розныя падыходы да яго арганізацыі і функцыянавання. У адных краінах гэты бізнес падтрымліваюць, у іншых — забараняюць, у трэціх — абмяжоўваюць і кантралююць.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, як паказвае вопыт Расіі і Украіны, адсутнасць узважанай палітыкі з боку дзяржавы ў адносінах да ігральнага бізнесу прыводзіць практычна да яго поўнай забароны. А гэта садзейнічае таму, што высокадаходны бізнес ідзе ў цень, становіцца здабычай крымінальных колаў, прыносячы шкоду грамадству. «З гісторыі мы пераканаліся, што забароны нічога, акрамя шкоды, не даюць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму забараняць наогул, акрамя выключна шкодных для дзяржавы напрамкаў дзейнасці,

не варта, трэба разумна кантраляваць і пры неабходнасці змагацца з негатыўнымі з’явамі таго або іншага напрамку дзейнасці».

«Гэта я гавару для тых, хто заўтра ўзніме гвалт аб тым, што мы ледзь ці не ўвесь крымінальны свет СНД збяром у Беларусі», — дадаў прэзідэнт. «Усё ў нас будзе нармальна, калі тыя, хто прызначаны кантраляваць і адказваць за гэты від дзейнасці, — дзяржаўныя служачыя, — самі не ўлезуць туды па вушы і тым самым не разваляць гэты від дзейнасці і не крыміналізуюць яго, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Калі дзяржаўныя служачыя будуць займаць прыстойную пазіцыю, то ўсё будзе нармальна». Кіраўнік дзяржавы таксама заўважыў, што гэтага «не было ні ў Расіі, ні ва Украіне», дзе розныя групоўкі падзялілі гэты від дзейнасці.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што амаль паўгода таму даў даручэнне ўраду сумесна з іншымі зацікаўленымі ведамствамі распрацаваць напрамкі развіцця ігральнага бізнесу ў Беларусі, прычым з улікам як эканамічных, так і сацыяльных фактараў. Вынікам гэтай работы стала Канцэпцыя развіцця ігральнага бізнесу ў краіне. На думку ўрада, яна прадугледжвае ўзмацненне дзяржаўнага кантролю, выключае магчымасць удзелу ў гэтай сферы крымінальных структур. Акрамя таго, дасць магчымасць істотна павялічыць падатковыя паступленні ў бюджэт, а таксама абароніць народ ад пападання ў ігральную залежнасць ад «аднарукіх бандытаў».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў ходзе сённяшняга абмеркавання трэба будзе высветліць, наколькі ўнесеная канцэпцыя адпавядае такім намерам.

Прэзідэнт падкрэсліў, што неабходна прыняць максімальна ўзважанае рашэнне, каб дзейнасць у гэтай сферы была камфортнай як для камерцыйных структур, так і для дзяржавы і пры гэтым не стварала негатыўных сацыяльных наступстваў для грамадзян.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .