Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ложак як запаведнік сну і сэксу Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ложак як запаведнік сну і сэксу

18.03.2010 13:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Амаль кожны чалавек мае такія дні павышанай санлівасьці, калі хочацца спаць проста на вуліцы, за рулём ці на працы. Спэцыялісты даюць некалькі парадаў, як знайсьці прычыны такога стану і як паспрабаваць дапамагчы сабе самому.

Патрэба дзённага сну звычайна зьяўляецца пасьля недаспаных начэй або перарванага сну. Гэта адбіваецца і на настроі. Нічога новага адносна працягласьці сну спэцыялісты не раяць – гэта, як правіла 7-8 гадзінаў для дарослых і 9 гадзінаў для падлеткаў. Прычым гэта павінен быць адзін часавы адрэзак, а не два сэансы па 3-4 гадзіны.

І нават калі вы мяркуеце, што ня маеце магчымасьці столькі спаць, паспрабуйце зрабіць рэвізію свайго дзённага распарадку. Там хутчэй за ўсё знойдуцца рэчы, на якія зусім неабавязкова траціць час. Калі ўрэшце ў вас знойдзецца цэлая гадзіна, на якую хочаце падоўжыць свой сон, не ідзіце ў пасьцель адразу на гадзіну раней – пераход патрэбны паступовы, напрыклад, кожны дзень класьціся на 15 мінут раней.

Бэры Кракаў, аўтар кнігі “Глыбокі сон, глыбокі розум” прапануе спосаб, як усталяваць свой рытм сну. У адрозьненьне ад спэцыялістаў, якія раяць уставаць і класьціся спаць у той самы час, Кракаў прапануе паспрабаваць зафіксаваць хаця б час пад’ёму. А класьціся у той час, калі вы адчуваецца ўжо сапраўдную санлівасьць, а ня проста стомленасьць.

Надзвычай спрыяюць здароваму сну фізычныя практыкаваньні, спорт, але не пазьней, чым за тры гадзіны да сну. Яшчэ адзін вельмі спрыяльны фактар для арганізму: паўгадзіны дзённага сьвятла. Гэта значыць, знаходжаньня на адкрытым паветры днём.

Некаторыя мяркуюць, што часам моцна заснуць дапамагае алькаголь. На самой справе, як зьвяртаюць увагу спэцыялісты, алькаголь пазбаўляе вас глыбокага сну, які патрэбны, каб арганізм адпачыў.

Дацэнт унівэрсытэту Марылэнд у ЗША Авеліна Версэлес таксама нагадвае, што ў ложку ня варта глядзець тэлевізар ці гуляць у відэагульні, працаваць з кампутарам. “Зрабіце з вашага ложку запаведнік для сну і сэксу”,– раіць дацэнт Версэлес.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .