Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Летась Беларусь наведалі 95,5 тысяч “арганізаваных турыстаў” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Летась Беларусь наведалі 95,5 тысяч “арганізаваных турыстаў”

25.02.2010 13:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць арганізаваных турыстаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь у 2009 годзе, у параўнаньні з 2008 годам павялічылася на 4,2% і склала 95,5 тысячы чалавек.

З краінаў СНД прыбылі ў Беларусь 59,9 тысячы (на 13,4% больш, чым у мінулым годзе). Больш за ўсё з Расеі — 56,5 тысячы і з Украіны — 2,4 тысячы. Далей ідуць Нямеччына, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Брытанія, Турцыя. На долю гэтых краін прыпадала ў 2009 г. 64,6% арганізаваных турыстаў зь іншых краінаў сьвету.

Сярэдняя працягласьць знаходжаньня замежных турыстаў у Беларусі — 5 дзён.

У 2009 г. колькасьць турыстаў, якія арганізавана выехалі зь Беларусі за мяжу, склала 316,3 тыс. чалавек і зьменшылася ў параўнаньні з 2008 г. на 16,8%. У краіны СНД арганізавана выехала 118,5 тысячы чалавек, у іншыя краіны сьвету — 197,8 тысячы чалавек, што менш за ўзровень мінулага году на 29,2% і 7,1% адпаведна.

У 2009 годзе беларускія турысты найбольш наведвалі Расію, Украіну, Баўгарыю, Эгіпет, Італію, Літву, Польшчу, Турэччыну, Чэхію. На долю гэтых краін прыходзілася 88,7% ад агульнай колькасьці арганізаваных беларускіх турыстаў.

Сярэдняя працягласьць знаходжаньня турыстаў за мяжой летась склала 9 дзён.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .