Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Летась Беларусь гандлявала зброяй з 50 дзяржавамі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Летась Беларусь гандлявала зброяй з 50 дзяржавамі

09.04.2008 15:01 - Крыніца: Радыё Свабода

09.04.2008 15:01

МЗС Беларусі апублікаваў “Нацыянальную справаздачу аб палітыцы экспартнага кантролю, экспарту ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі ў 2007 годзе”.


МЗС Беларусі рыхтуе справаздачы пра экспарт узбраеньняў і вайсковай тэхнікі з 2002 году. Спачатку яны зьмяшчалі сьпісы краін, у якія прадавалася беларуская зброя, і табліцы зь пералікам ды колькасьцю прададзеных узбраеньняў. Цяпер у справаздачы паведамляецца толькі, што Беларусь гандлявала ўзбраеньнямі з 50 дзяржавамі сьвету, што экспартэрамі былі 82 беларускія фірмы і арганізацыі. Летась зьявілася 8 новых фірм-экспартэраў, за год было аформлена 250 ліцэнзій на ўвоз і вываз узбраеньняў.

Права на экспарт узбраеньняў і вайсковай тэхнікі, якія належаць дзяржаве, у тым ліку вайсковым часткам, перададзена тром кампаніям: “Белспэцзьнештэхніка”, “Белзьнешпрамсэрвіс” і “Белтэхэкспарт”.

Паводле інфармацыі, раней апублікаванай дасьледчай службай Кангрэсу ЗША, за 1998—2001 гады Беларусь прадала зброі на 1 мільярд даляраў і займала паводле гэтага паказчыка 11 месца ў сьвеце. Тры гады таму Беларусь уваходзіла ў дваццатку найбольш актыўных прадаўцоў зброі ў сьвеце. Афіцыйна быў пацьверджаны продаж беларускай зброі ў Іран, Судан, Кот-д’Івуар, Пэру, Уганду. Вёўся гандаль самалётамі, гелікоптэрамі, бронетранспарцёрамі, танкамі ды іншай тэхнікай.

Цяпер структура беларускага экспарту зьмянілася. Па-першае, запасы цяжкой тэхнікі савецкай вытворчасьці скончыліся, а па-другое, у сьвеце вырас попыт на іншыя тавары і паслугі вайсковага прызначэньня, — кажа вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін:

“Спэцыялізацыя Беларусі на сусьветным рынку ўзбраеньняў цяпер заключаецца ў пастаўках аўтаматызаваных сыстэм кіраваньня супрацьпаветранай абаронай, авіяцыяй, сыстэм навядзеньня для танкаў, артылерыі ды іншага. Плюс цяпер гавораць пра радары”.

Паводле спадара Алесіна, апрача гэтага Беларусь актыўна займаецца мадэрнізацыяй вайсковай тэхнікі, прадае тэхналёгіі падвойнага прызначэньня. Аляксандар Алесін ацаніў аб’ём беларускага вайсковага экспарту за мінулы год у 300 мільёнаў даляраў. Афіцыйнай інфармацыі наконт гэтага няма.

Летась Беларусь падпісала некалькі вайскова-тэхнічных кантрактаў з Вэнэсуэлай на агульную суму мільярд даляраў. Гэтыя кантракты дазволяць загрузіць беларускі ВПК яшчэ на некалькі гадоў. Беларускі бок будзе пастаўляць у Вэнэсуэлу сродкі супрацьпаветранай абароны, аўтаматызаванага кіраваньня, электроннай барацьбы.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

apple tv 2 Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .