Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Ленінскі кліч” змоўк. “Ленінскі шлях” - застаўся Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Ленінскі кліч” змоўк. “Ленінскі шлях” - застаўся

01.03.2010 17:36 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Газэта Крычаўскага райвыканкаму “Ленінскі кліч” зьмяніла назву. Цяпер яна называецца “Крычаўскае жыццё”.


“Насьпеў ужо час. Усе газэты перайменаваліся на пачатку 90-х гадоў, а мы сярод апошніх засталіся. Наша кіраўніцтва раённае вырашыла, каб мы дыназаўрамі не заставаліся, памаладзіць нас. Суседзі нашыя даўно памянялі назву, ня памятаю дакладна — год ці два таму”, — паведаміў супрацоўнік рэдакцыі.

Крычаўская раёнка вядомая на Магілёўшчыне тым, што ад 2005 да 2007 году друкавала гумарэскі, выводзячы ў іх прадстаўнікоў крычаўскай апазыцыі і журналістаў недзяржаўнай прэсы. Аўтарамі былі галоўная рэдактарка выданьня Тацяна Іўкіна, яе намесьнік Уладзімер Далецкі, а таксама карэспандэнты выданьня Аляксандар Гаўрыленка ды Аляксей Іваноў. Прозьвішчы пэрсанажаў гумарэсак скажаліся да мянушак, за якімі пазнаваліся канкрэтныя людзі. Абыгрываліся таксама факты зь іхняга асабістага жыцьця.

Гумарэскі сталі нагодай для судовага працэсу, ініцыяванага рэдактарам недзяржаўнай крычаўскай газэты “Вольны горад” Сяргеем Няроўным і заснавальнікам гэтага выданьня Ўладзімерам Кудраўцавым. Працэс доўжыўся ад 28 сьнежня 2007 году да 17 лютага 2009 году. Няроўны й Кудраўцаў намагаліся спагнаць у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды 10 мільёнаў рублёў. Чавускі суд іх прэтэнзіі да дзяржаўнага выданьня пакінуў без задавальненьня.

Аўтары гумарэсак засталіся пры сваіх пасадах.

Цяпер на Магілёўшчыне засталося толькі адно дзяржаўнае выданьне, у назьве якога прысутнічае прыметнік “Ленінскі”: у Горках — “Ленінскі шлях”. Што да іншых назваў, зьвязаных з савецкім мінулым Беларусі, то такіх выданьняў болей. У Дрыбіне — “Савецкая вёска”, у Клічаве — “Сьцяг Саветаў”, у Хоцімску — “Шлях Кастрычніка”, а ў Мсьціславе — “Сьвятло Кастрычніка”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .