07.04.2008 20:32
Сябры аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя правялі акцыю памяці, прысьвечаную 25-годзьдзю са дня сьмерці Ларысы Геніюш.
Побач з будынкам філярмоніі ў Менску яны ўсталявалі партрэт паэткі, аздоблены бел-чырвона-белымі кветкамі, і прачыталі вершы. Мінакам яны раздалі каля 200 улётак зь вершамі і біяграфіяй Ларысы Геніюш.
У тэксьце, ў прыватнасьці, паведамлялася пра яе грамадзка-палітычную дзейнасьць у Чэхіі і працу Генэральным сакратаром Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі, а таксама пра тое, што праваабарончыя арганізацыі Беларусі двойчы зьвярталіся ў Пракуратуру і Вярхоўны суд аб рэабілітацыі паэткі, аднак гэтага зроблена не было.
“Ларыса Геніюш даўно РЅСЏРјР° РЅР° гэтым сьвеце. Даўно С–РјСЏ славутай паэткі С– патрыёткі Бацькаўшчыны сталася легендай для беларусаў. Рђ для ўлады СЏРЅР° РїР°-ранейшаму вораг. Р† рэабілітацыі РЅРµ падлягае!” – гаворыцца Сћ паведамленьні.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.