Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ландсбергіс ня супраць прыезду Лукашэнкі ў Вільню Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ландсбергіс ня супраць прыезду Лукашэнкі ў Вільню

09.03.2010 16:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Вядомы літоўскі палітык, дэпутат Эўрапарлямэнту Вітаўтас Ландсбергіс пазытыўна ацаніў запрашэньне Далі Грыбаўскайце, накіраванае А. Лукашэнку, наведаць сьвяткаваньне з нагоды 20-годзьдзя аднаўлення незалежнасці Літвы.

Літоўскі інфармацыйны партал цытуе заяву палітыка на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні:

“Я ня бачу ў гэтым нічога дрэннага. У пэўным кантэксце падзей, абставінаў, быць можа, неафіцыйных умоў, а таксама бачачы, што ў Беларусі, у яе кіраўнікоў, да якіх можа быць шмат прэтэнзій, асабліва ў сувязі з ранейшай палітыкай і дзеяньнямі, ёсьць жаданьне рабіць штосьці іначай, спрабаваць весьці краіну па-іншаму – да выжываньня і без адрыву ад эўрапейскіх каранёў. Таму што беларускі народ варты стаць эўрапейскім народам ",– заявіў Ландсбергіс

Прэзыдэнт Літвы Грыбаўскайце запрасіла Лукашэнку на ўрачыстасьці пасля таго, як беларускія пракуроры апыталі аднаго з падазраваных па справе 13 студзеня 1991 года Ўладзімера Усхопчыка. Раней яна казала, што запросіць кіраўніка Беларусі, калі адбудзецца пералом у гэтым пытаньні.

Літоўскія праваахоўныя органы падазраюць Усхопчыка ў тым, што 13 студзеня 1991 года ён даў загад страляць у цывільных грамадзян у Вільні.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .