Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Ландсбэргіс: Камунізм застаўся непераможаны Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Ландсбэргіс: Камунізм застаўся непераможаны

01.03.2010 17:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

На мінулым тыдні ў Празе адбылася міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная злачынствам камуністычнай эпохі. Адным з удзельнікаў гэтай канфэрэнцыі быў дэпутат Эўрапарлямэнту Вітаўтас Ландсбэргіс, першы кіраўнік незалежнай Літвы (1990-1992). Прапануем інтэрвію з Ландсбэргісам, якое ён даў карэспандэнту нашага радыё.


Карэспандэнт: Як большасьць посткамуністычных краінаў, Літва ў пачатку 1990-х увяла люстрацыю, забараняючы ўплывовым камуністычным дзеячам папярэдняй эпохі займаць дзяржаўныя пасады. Якую ролю адыгралі вы, як прэзыдэнт Літвы, у падрыхтоўцы і ўвядзеньні люстрацыі?

Ландсбэргіс: Калі я быў прэзыдэнтам, рэформы толькі пачыналіся. Мы спрабавалі прыняць люстрацыйны закон, падобны да таго, што быў прыняты ў Чэхаславаччыне. Мы ўзялі чэхаславацкі закон як узор і працавалі над сваім праектам. Але потым мы сустрэліся з супрацівам левага крыла, зь вельмі моцным супрацівам, які здолеў перацягнуць на свой бок вялікую колькасьць цэнтрысцкіх дэпутатаў. Урэшце яны набралі большасьць, і гэты люстрацыйны працэс быў спынены. Той факт, што я кіраваў парлямэнтам, нічога не зьмяніў. Парлямэнцкай рэспублікай можна маніпуляваць пры дапамозе хабараў і стварэньня новых большасьцяў.

Карэспандэнт: Хто даваў тыя хабары?

Ландсбэргіс:
Сілы мінулага, папярэдні рэжым.

Карэспандэнт: Ці хочаце вы сказаць, што нават сёньня ў Літве няма кансэнсусу, як ставіцца да злачынстваў камуністычнага рэжыму?

Ландсбэргіс: Не, няма. У краіне з камуністычнай спадчынай ня можа быць кансэнсусу. Нават цяпер яна падзеленая, глыбока падзеленая.

Карэспандэнт: Дзе сёньня палітыкі, пракуроры і супрацоўнікі сакрэтных службаў камуністычнай эпохі? Ці яны і надалей адыгрываюць ролю ў грамадзкім жыцьці Літвы, ці, можа, іх адсунулі на ўзбочыну?

Ландсбэргіс: Мы ўвялі пэўныя абмежаваньні для іх, але ў законах ёсьць прагалы, якія дазваляюць ім абмінаць гэтыя абмежаваньні.

Карэспандэнт: На вашу думку, чаму не было гучных працэсаў камуністычных кіраўнікоў, падобных да нюрнбэрскіх працэсаў нацысцкіх кіраўнікоў пасьля Другой сусьветнай вайны?

Ландсбэргіс: Таму што ў камуністычных краінах камунізму ніколі не перамаглі. Краіны ня хочуць ачысьціцца ад гэтай плямы мінулага.

Карэспандэнт: Ці думаеце вы, што такія працэсы дазволілі б Літве і іншым краінам у рэгіёне прымірыцца са сваёй камуністычнай спадчынай?

Ландсбэргіс: Пытаньне датычыць ня нас асабіста, яно датычыць справядлівасьці. Калі няма справядлівасьці, людзі перастаюць верыць у справядлівасьць наогул. Яны незадаволеныя дэмакратыяй, дзяржаўнай палітыкай, бо яны бачаць, што адны і тыя ж асобы застаюцца пры ўладзе або захоўваюць вялікія ўплывы.

Карэспандэнт:
Калі б вы маглі вярнуцца да першых дзён посткамуністычнай Літвы, ці вы зрабілі б нешта па-іншаму як прэзыдэнт?

Ландсбэргіс: Я больш уважліва паставіўся б да рафінаваных формаў палітычнай карупцыі. Я верыў — мабыць, замоцна — у добрую волю людзей наогул. Ня ўсе зь іх гэтага заслугоўвалі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .