Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Літоўскія парлямэнтары напішуць беларускую дыктоўку Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Літоўскія парлямэнтары напішуць беларускую дыктоўку

22.03.2008 13:22 - Крыніца: Хартыя'97

У Вільні агульнанацыянальная дыктоўка адбудзецца 21 сакавіка. Яе арганізуюць студэнты Эўрапейскага гуманітарнага унівэрсытэту. Запрашэньні разасланыя студэнтам, пэдагогам, віленскім беларусам, парлямэнтарам і грамадзкім дзеячам Літвы, якія ведаюць беларускую мову.

Разам са студэнтамі дыктоўку будуць пісаць выкладчыкі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, Віленскага пэдунівэрсытэту, беларускія настаўнікі зь Вільні, а таксма грамадзкія дзеячы і палітыкі. Запрашэньні дасланыя і ў амбасаду Рэспублікі Беларусь у Вільні, паведамляе “Радыё Свабода”.

У літоўскі Сойм парлямэнтарам, якія маюць беларускае паходжаньне, таксама дасланыя запрашэньні. Дэпутат Вацлаў Станкевіч паведаміў радыё “Свабода”, што падтрымлівае ідэю правядзеньня нацыянальнай дыктоўкі ў Вільні і прыедзе напісаць дыктоўку разам з усімі удзельнікамі ў аўдыторыі ЭГУ.

Пісаць дыктоўку будзе і заснавальнік “Талакі” Сяржук Вітушка, які жыве ў Вільні і працягвае актыўную грамадзкую дзейнасьць, ня гледзячы на тое, што страціў зрок у выніку цяжкай хваробы. Сяржук Вітушка будзе пісаць дыктоўку на кампутары “усьляпую”.

Першая агульнанацыянальная беларуская дыктоўка праводзіцца з нагоды сёлетняга 90-гадовага юбілею БНР. Гэта прапанова Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны, Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, Беларускага ПЭН-цэнтру, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Згуртаваньня беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”, Саюзу пісьменьнікаў Беларусі ды іншых арганізацыяў, партыяў, грамадзкіх, культурных дзеячоў Беларусі. Ініцыятар акцыі – Уладзімер Падгол.

Аргкамітэт вырашыў правесьці першую агульнанацыянальную дыктоўку ў Беларусі 23 сакавіка. Правяраць тэксты дыктовак будуць прафэсійныя выкладчыкі беларускай мовы. 25 сакавіка вынікі агульнанацыянальнай дыктоўкі будуць агучаныя незалежнымі СМІ.

Нацыянальныя дыктоўкі ўжо праводзіліся такімі краінамі, як Літва, Польшча, Францыя.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .