Гісторыя з перасяленнем вуліцы каля Лідскага Замка доўжыцца не першы месяц. Яшчэ ў траўні карэспандэнты “Нашай Нівы” ездзілі ў Ліду, каб даведацца як жыхары горада ставяцца да перспектывы пераезду з уласных хатаў у новыя кватэры (""). На той момант сярод жыхароў вуліцы Замкавая цяжка было знайсці незадаволеных, хто гатовы гаварыць на камеру: усе спадзяваліся, што перасяленне пройдзе паспяхова і выгодна.
Аднак, чым бліжэй Дажынкі, тым яскравей канфлікт. Марыя Разанава патэлефанавала ў рэдакцыю і сказала, што 16 жніўня да яе прыязджае АМАП высяляць з хаты. Таму карэспандэны "Нашай Нівы" сарваліся і паехалі ў Ліду паглядзець на супрацоўнікаў мясцовай міліцыі ды разабрацца ў «жыллёвым пытанні» жанчыны. З АМАПаўцамі сустрэцца не давялося, аднак атрымалася даведацца, ці маюць права на існаванне чуткі, быццам шчаслівым перасяленцам выдаюць па некалькі шыкоўных кватэраў ды сплочваюць грошы за сады і маёмасць.
Падзяліцца навіной: 10 каментароў Ales напiсаў(ла) Жнiвень 19, 2010 у 18:15 "Бла-бла-бла", - каментары ад "НН". Ніякага канструктыву. 12345678 напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 14:04 Прабачце даражэнькiя! Але увогуле Лiдcкiя улады на канi.А каб гэтая жанчына мела двух цi трох "бывших" мужоу, так што патрэбна было б даваць кожнаму па кватэры? Прауду кажа гэты Нiскаузлы. Калi мае мейсца адзiн дагавор найма кватэры, то трэба даваць i адну кватэру. Таксама робяць i Мiнcкiя улады. 12345678 напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 14:12 Посмотрите в какой квартире живет эта Рязанова. Стыд и позор для женщины, прописанной в этом доме, доведшей это жилье до такого состояния. Власти же дают трехкомнатную квартиру с крутейшей отделкой и сново в центре города. Сколько ни давай, все равно мало. Не исключено, что после того как власти пойдут с ней на сделку, она попросит еще. 12345678 напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 14:30 Не Нicкаузлы, а Нicкаузы.Есть рознiца, цi не? Я гэтага чалавека добра ведаю як прафессiйнага юрыста i як свайго лепшага сябра. Вашыя карэспандэнты с памылкамi напiсалi прозвiшча ш найменне яго пасады, i па сутнасцi абскардзiлi яго, за павiнны у добрым сэнсе папрасiць прабачэння. Калi бярэцicя пiсаць,то павiнны пiсаць усе правiльна i абгрунтавана. Iнакш паважаныя Вас не будуць разумець другiя простыя людзi. Трэба правiльна перакладаць на беларускую мову найменне пасады: "заместитель начальника управления-начальник отдела по правовой работе и обращениям граждан управления делами" А Вы,што напicалi? Настасся напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 16:57 "Калi мае мейсца адзiн дагавор найма кватэры, то трэба даваць i адну кватэру".
Таму ў рэпартажы і ідзе гаворка, што юрыдычна быццам улады і маюць рацыю. Калі не закранаць той момант, што пры разводзе Разанава прасіла дзве дамовы найму, ёй аформілі з мужам розныя рахункі, але дамову не аформілі, адмовілі. Цяпер праз 4 гады з-за той неаформленай паперы такі вэрхал.
Наконт думкі, што колькі не давай усё мала будзе. Дык я лічу, што кожны мае права спрабаваць дабіцца лепшага жыцця і лепшых умоваў жылля, законнымі шляхамі. Чым і зацікавіла спадарыня Разанава, што яна ў аднозненні ад многіх спрабуе законна і легальна жыць лепей. Ці так ужо гэта дрэнна?
А тое, што Лідскія ўлады "на кані" дык не разумею чаго, яны ж самі казалі што ўсё законна і юрыдычна выверана, чаго хвалявацца, спадарства? zembot напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 17:01 Дык здаецца ж, досыць узважаны рэпартаж. Сапраўды, цётка свайго не ўпусціць, адразу бачна, ды і кватэру ёй гарвыканкам Лідскі дае неслабую - сапраўды цалкам адэкватная замена для яе хаты. Але ж гэта журналісты і паказалі.
Ды вось толькі справа ў тым, што тыя грошы можна было больш разумна выкарыстаць. Нашто людзей нашто з месца зганяць, перасяляць з аднаго месца ў іншае? Жылі б і жылі, каму яны заміналі. Толькі гэта, напэўна, праблема не столькі саміх Лідскіх уладаў, колькі ўсёй сістэмы ў краіне. Загадалі з Мінска: "ЗРАБІЦЬ ПРЫГОЖА!" І пачалося: будуюць з нуля новы дом, прымушаюць туды людзей перасяляцца, трацяць кучу грошай і нерваў, і ўсё дзеля таго, каб навокал замка быў газончык ды возера? А каму заміналі гэтыя хаткі пад замкам? Ну старыя, ну драўляныя - але ж сапраўдныя! Людзі заўжды навокал замкаў сяліліся. Пакінулі б усё як ёсць. А замежныя турысты б з вялікай цікавасцю аглядалі гэты раён каля замку. Замкі ў іх саміх ёсць, а вось такіх хатак няма!
А новы дом можна было б засяліць тымі, каму сапраўды няма дзе жыць, сем'ямі маладымі. А не такімі вось цёткамі. Было б для горада больш карысці. modesteen напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 18:31 Асаблiва трэба зауважыць, што не зусiм поуна,усебакова i аб,ектыуна быу каментарый карэспандэнта. Мала таго, людзi хвалiлi мясцовыя улады каля гэтага дому па вул.7-ага Лicтапада за добрае i утульнае жыллё. Напрыклад, такая жыхарка Герман, але ж гэта было Вамi выразана з эфiру. Гэта i гаворыць аб аднабокасцi выкладання iнфармацыi, паколькi можна зразумець - Вы ж апазiцыйна адносiцicя да афiцыйнай улады, альбо iнакш - работа як кажуць у народзе, "на публiку". I яшчэ,асаблiва, для свядомых, з 2004 году у Лiдзе няма гарвыканкама, а ёсть райвыканкам. Ну гэта так проста, але ж факт. gay напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 18:39 Зэмботу трэба законы пачытаць i ведаць парадак зносу, а потым даваць парады. дзяўчо напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 18:56 modesteen, "людзi хвалiлi мясцовыя улады каля гэтага дому", цікава а колькі людзей, якія не хвалілі гэтую ўладу выразаны з эфіру? tanya to modesteen напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 12:58 Уяўляеце, не ўвесь адзняты матэрыял ідзе ў канчатковы сюжэт. Пры чым тут апазіцыйнасць і аднабокавасць? Мы бралі канкрэтна гісторыю спадарыні Разанавай і вуліцы Замкавая. Вось і ўсё. Дадаць каментар (прэмадэрацыя)
Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .
Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.
Iмя *запомніць мяне дзевяць адзін дзесяць трынаццаць трынаццаць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае