аўтар Радыё Свабода
Супрацоўніцтва Літвы зь Беларусьсю ў галіне атамнай энэргетыкі, на думку літоўскага прэм'ера, магло б пераканаць суседзяў адмовіцца ад намеру будаваць АЭС на мяжы зь Літвой."Мы маглі б пераканаць іх у тым, што будаваць атамную электрастанцыю ля мяжы зь Літвой — ня мудра. Але гэта пытаньне далёкай будучыні", — заявіў прэм'ер-міністар Літвы
Андрус Кубілюс, паведамляе літоўскае Нацыянальнае радыё і тэлебачаньне (LRT).
Паводле Кубілюса, падрыхтоўка да будаўніцтва новай літоўскай атамнай электрастанцыі рухаецца. Прэм'ер-міністар упэўнены, што да пачатку наступнага года будзе знойдзены стратэгічны інвэстар. Тады разам з латышамі, эстонцамі і палякамі літоўцы пачнуць пэўныя працы па будаўніцтве новай АЭС у Літве, перадае .
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.