Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Крымінальную справу супраць Смыка перагледзяць Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Крымінальную справу супраць Смыка перагледзяць

15.03.2010 12:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

15 сакавіка прэзыдыюм Гомельскага абласнога суду разгледзіць крымінальную справу супраць верніка “Сьведкі Яговы” Зьмітра Смыка.

Раней суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў Зьмітра Смыка на 3,5 мільёна рублёў за тое, што той ўхіліўся ад прызыву на вайсковую службу.

Гэта будзе ўжо другі разгляд справы у абласным судзе. Летась у сьнежні калегія крымінальных справаў Гомельскага абласнога суду на чале з Аленай Ткачук адхіліла касацыйную скаргу Зьмітра Смыка на пакараньне штрафам.

Спадар Смык паводле артыкулу 57 Канстытуцыі хоча прайсьці альтэрнатыўную службу, паколькі веравызнаньне не дазваляе яму браць у рукі зброю.

Альтэрнатыўнай службы дамагаецца і гомельскі актывіст стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Яўген Якавенка. У лютым суд Савецкага раёну аштрафаваў Якавенку на 175 тысяч рублёў за тое, што той не зьявіўся ў ваенкамат. Аднак 12 сакавіка абласны суд адмяніў адміністрацыйны штраф і накіраваў справу на перагляд у Савецкі суд.

Заяву на альтэрнатыўную службу падаваў у Гомельскі гарадзкі ваенкамат і актывіст “Маладога фронту” Андрусь Цянюта. Аднак летась восеньню яго прызвалі служыць у вайсковую частку, разьмешчаную пад Полацкам.

Андрусь Цянюта абскардзіў дзеяньні ваенкамату ў суд Савецкага раёну. Але старшыня суду Аляксандар Кострыкаў адхіліў прэтэнзіі прызыўніка да ваенкамату. Наколькі вядома, гэтая справа вывучаецца зараз у Вярхоўным судзе.

10 сакавіка вызвалены з турмы 21-гадовы Іван Міхайлаў. Вернік суполкі “Новы запавет” Іван Міхайлаў адмовіўся праходзіць тэрміновую службу ў беларускім войску з рэлігійных перакананьняў і папрасіў накіраваць яго на альтэрнатыўную службу. У гэтым Міхайлаву адмовілі. Маўляў, такой службы ў Беларусі няма. У гэтым яму было адмоўлена з прычыны адсутнасьці такой службы ў Беларусі, якая, аднак, прадугледжана артыкулам 57 Канстытуцыі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .